Грамадства

У Гомелі дзяўчыну затрымалі за бел-чырвона-белы парасон і зламалі яго. Бацькі паскардзіліся ва УУС

У канцы кастрычніка стала вядома пра гамяльчанку, якую затрымаў АМАП за бел-чырвоны парасон. Дзяўчыне тады не было 18, бацькі напісалі ліст ва УУС і папрасілі разабрацца ў сітуацыі. Днямі сям'я атрымала адказ і распавяла падрабязнасці «Моцным Навінам».

Гамяльчанка Анастасія вучыцца ў адным з каледжаў. Кастрычніцкім вечарам дзяўчына ішла дадому па праспекце Леніна з бел-чырвоным парасонам. Яе раптам зацягнулі ў аўтазак, зламалі парасон, а супрацоўнікі АМАПа пагражалі і размаўлялі мацюкамі. Па словах Анастасіі, невядомы мужчына паклаў ёй пакет у кішэню, загадаў не чапаць і пагражаў, што «за гэта» яна можа «сесці». Пасля размовы ў РАУС Насту адпусцілі з пратаколам апытання, там было напісана, што яна ні ў чым не ўдзельнічала. Пазней прыйшоў ліст: адміністрацыйную справу не распачыналі.

29 кастрычніка мама дзяўчыны напісала ліст на імя начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама. У ім распавяла пра выпадак з невядомым і пакетам, папрасіла прыцягнуць вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці за «наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці» — зламаны парасон, а таксама правесці гутарку з супрацоўнікамі АМАПа, што недапушчальна лаяцца матам, пагражаць непаўналетнім і псіхалагічна ціснуць на іх.

Праз месяц прыйшоў адказ з УУС. У ім пазначана: у ходзе праверкі інфармацыя, што супрацоўнікі АМАПа зламалі парасон і груба паводзілі сябе з непаўналетняй, не пацвердзілася. А «выдача дазволаў на прадметы, не абмежаваныя ў абароце, у тым ліку парасоны, не адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў».

Хоць прэтэнзій у міліцыі да Насты няма і на каледж, наколькі ёй вядома, не прыходзілі ніякія паперы, з'явілася павышаная ўвага ад сацыяльнага педагога.

— Выклікае мяне падчас вучобы на незразумелыя гутаркі, патрабуе не браць з сабой тэлефон. Размовы пра маю грамадзянскую пазіцыі ўжо насцярожваюць. Сказалі, перажываюць, што я тут вучуся — не за мяне хвалююцца, а за каледж, вядома. Прагучала цікавая фраза: «Ну, я за табой сачу». Потым сацпед рэзка пачала апраўдвацца, што ў добрым сэнсе.

Яшчэ калі я апублікавала першы ліст у сваім інстаграме, маме тэлефанавала куратарка і казала, што я вельмі актыўная ў сацыяльных сетках, трэба быць больш асцярожнай: студэнты — самая неабароненая частка насельніцтва. [Намёк, што] могуць адлічыць. На што мама адказала, што гэта не самае страшнае — студэнтаў могуць карміць і апранаць бацькі, а навучальных устаноў у краіне шмат.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым4

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Усе навіны →
Усе навіны

У Краматорску збеглі з-пад украінскага канвою чацвёра расійскіх вайскоўцаў3

На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў. Што гэта такое?1

Карней расказаў, як з-за канцлагернай худзізны яго прымаюць за Ціханоўскага. Гэта выклікае камічныя сітуацыі3

Беларус паказаў, які прадукт каштуе 575 рублёў за кілаграм4

Цана — ужо не ключавы фактар. Што адбываецца на рынку загараднай нерухомасці каля сталіцы

Чаму хваробы маладзеюць? Тлумачыць доктар12

Сын супрацоўніка беларускага КДБ вербаваў у Польшчы людзей для нападу на расійскіх апазіцыянераў8

Што цяпер з крамамі «Востраў чысціні»?1

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым4

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць