Нерухомасць

Цана — ужо не ключавы фактар. Што адбываецца на рынку загараднай нерухомасці каля сталіцы

Сярэдзіна лета — традыцыйны час павышанай актыўнасці на рынку загараднай нерухомасці. Па словах спецыялістаў, сезон 2025 года не стаў выключэннем. Пра галоўныя тэндэнцыя спецыялісты па нерухомасці расказалі выданню Realt.

Асноўныя пакупніцкія запыты засяроджваюцца вакол даступных і гатовых да пражывання аб’ектаў. Найбольшы попыт маюць дачы коштам да 20 тысяч долараў — звычайна гэта сезонныя домікі на прыродзе.

Яшчэ адна група, якая карыстаецца асаблівай папулярнасцю, — гэта дамы ў межах 100—150 тысяч долараў, цалкам гатовыя да засялення. Людзі не хочуць марнаваць час і сродкі на будаўніцтва або рамонт, яны шукаюць варыянты «заезджай і жыві».

Адзначаецца і выразны дэфіцыт дамоў з падведзенымі камунікацыямі (вада, каналізацыя, электрычнасць, пажадана газ) у кошце да 100 тысяч долараў. Такія аб’екты асабліва цікавыя для тых, хто шукае пастаяннае месца жыхарства, а не толькі сезонны адпачынак.

Прыярытэт набываюць дамы і ўчасткі ў радыусе да 30 кіламетраў ад Мінска. Гэта дазваляе сумяшчаць адносны спакой і магчымасць хутка дабрацца да горада.

Па архітэктурных перавагах, папулярнымі застаюцца аднапавярховыя дамы ў стылі шале з газасілікату ці керамзітабетону, плошчай каля 150 м². Растуць запыты і на модульныя канструкцыі, «барнхаусы» і гатовыя рашэнні «пад ключ».

У параўнанні з мінулым годам істотна скарацілася колькасць здзелак з недабудаванымі дамамі. Гэта звязваюць з новымі патрабаваннямі: уладальнікам пры продажы незавершаных будынкаў на прыватнай зямлі даводзіцца выплачваць дадатковыя сумы, часта больш выгадна завяршыць будаўніцтва самастойна.

На фоне росту іпатэчных ставак попыт на кватэры крыху знізіўся, у той час як цікавасць да загараднай нерухомасці засталася стабільнай. Акрамя таго, банкі сталі больш ахвотна крэдытаваць куплю зямельных участкаў, што таксама ўплывае на рынак.

Са зніжэннем цікавасці да летнікаў, не прыстасаваных да зімовага пражывання, пакупнікі ўсё часцей выбіраюць аб’екты, у якіх можна жыць круглы год.

Цікава, што цана ўжо не з’яўляецца галоўным крытэрыем — пакупнікі больш уважліва ацэньваюць камфорт, інфраструктуру, транспартную даступнасць. Людзі выбіраюць па зручнасці: каб усё было гатова, каб была транспартная даступнасць, нармальныя суседзі і не прыйшлося «ўкладвацца бясконца». Сёння нерухомасць за горадам перастала быць дачным эксперыментам. Гэта — свядомы выбар для жыцця, кажуць эксперты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю18

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут1

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў2

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў12

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю18

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць