Усяго патроху11

У цэнтры Мінска прайшла выстава заснавальніка сумнавядомай секты Вісарыёна

Называлася яна сціпла «Светлыя фарбы тайгі».

З 15 па 24 траўня ў Мінску, у музеі Вялікай Айчыннай вайны, прайшла выстава «Светлыя фарбы тайгі».

Анонсы, прысвечаныя выставе, не вызначаліся арыгінальнасцю, пісалася, што гэта выстава расійскіх мастакоў – пераможцаў 2‑га Маскоўскага міжнароднага фестываля мастацтваў «Традыцыі і сучаснасць» 2008 г. Тры аўтары — Сяргей Тароп, Ігар Ганчароў і Мікалай Анішчанка прадставілі 57 карцін (пейзаж, нацюрморт, пластыка, жанр, партрет), выкананых алеем і пастэллю.

«Авторы работ — художники сибирского духовного экопоселения «Обитель Рассвета», расположенного в предгорьях Саян, на юге Красноярского края. Чистый, прозрачный воздух, чистая вода горных рек, бескрайняя тайга… А еще — чистые помыслы людей, устремленных жить в гармонии с Создателем и Природой‑матерью, с любовью и благодарностью к окружающему Миру, с желанием наполнить произведения рук своих радостью и отдать их людям, не требуя ничего взамен», гаварылася ў адным з рэкламных артыкулаў.

«Обитель Рассвета» – гэта секта (прыхільнікі, праўда, кажуць — Царква), заснаваная ў 1991 г. у Краснаярскім краі былым міліцыянерам ды мастаком‑афармляльнікам Сяргеем Таропам.

У 1991 г. Сяргей Тароп заявіў, што з’яўляецца Сынам Божым на Зямлі. Назваў сябе Вісарыёнам – другой інкарнацыяй Ісуса Хрыста. Вісарыён узначаліў Царкву Апошняга Запавета.

У 1992 г. у яго з’явіўся уласны евангеліст – былы бубнач гурту «Ласкавы май» Вадзім Рэдзькін, які стаў хадзіць за Вісарыёнам і запісваць яго выказванні, якія потым аформіў у «Апошні Запавет».

Хрысціянскія цэрквы не прызнаюць Вісарыёна, лічачы яго шарлатанам, а яго царкву — дэструктыўнай таталітарнай сектай.

У 1995 г. паслядоўнікі Вісарыёна‑Таропа заснавалі ў Краснаярскім краі паблізу возера Тыберкуль экалагічнае паселішча, якое назвалі «Обитель Рассвета».

Тамтэйшая адміністрацыя выдзеліла ім участак плошчай у 250 гектараў. Там будуецца Горад Сонца.

Сёння царква Вісарыёна, паслядоўнікі якога канцэнтруюцца ў Курагінскім і Каратузскіх раёнах Краснаярскага края, аб’ядноўвае 5 тыс. чалавек.

Сюжэт пра секты ўвогуле быў паказаны ў сённяшняй праграме АНТ «Контуры», тамсама згадалі пра гэту выставу, а таксама расказалі пра тое, што сярод паслядоўнікаў Вісарыёна нават былыя беларускія дэпутаты.

Цікава, што выстава лідэраў секты ў цэнтры сталіцы не ўстурбавала ідэалагічныя органы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі9

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрапорт у Вільні зноў закрыты праз метэаралагічныя зонды з кантрабандай6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі44

Мірсалімава пасмяялася з бравурнага ўсхвалення Азаронкам смеласці Лукашэнкі ў час пратэстаў10

У Мінску перайменавалі амаль паўсотні прыпынкаў — некаторыя ў абыход закона3

Расійскіх вайскоўцаў падазраюць у выкарыстанні затанулага парома «Эстонія» для шпіянажу і адпрацоўкі падводных аперацый

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў5

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі9

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць