Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у найбліжэйшы час мае намер пераслаць апостальскаму нунцыю ў Беларусі Антэ Ёзічу прашэнне аб адстаўцы на імя папы Францішка, пра гэта піша Еўрарадыё/
«3 студзеня 2021 года мне споўніцца 75 гадоў. Я афіцыйна іду ў адстаўку і павінен пайсці на пенсію. Я ўжо напісаў прашэнне аб адстаўцы і неўзабаве перашлю яго нунцыю».
Нагадаем, што Кандрусевіч асудзіў гвалт з боку сілавікоў і заклікаў уладу ісці на перамовы з пратэстоўцамі. 31 жніўня пасля паездкі ў Польшчу яго не ўпусцілі на тэрыторыю Беларусі.
Цяпер чытаюць
«Трэба сесці і размаўляць. Калі не атрымліваецца — устаць і пайсці». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў замежных спраў

Каментары