Грамадства

Ва ўзросце 39 гадоў памёр рэдактар вілейскай раёнкі Сяргей Ганчар. Ён перанёс кавід

Peramoga.by

У Вілейцы 13 снежня памёр былы дырэктар краязнаўчага музея, галоўны рэдактар раённай газеты «Шлях перамогі» Сяргей Ганчар. Яму было 39 гадоў, піша kraj.by.

Без бацькі засталася маленькая дачка. Сябры распавядаюць, што каля месяца таму ён перанёс кавід. Яны мяркуюць, што, магчыма, Сяргей памёр ад наступстваў каранавіруса. 

Па словах сяброў, якія ведалі Сяргея са школы, ад яго пастаянна зыходзіла добрае святло.

«Свяцілася ўся Вілейка, — распавядаюць сябры. — Гэта быў рознабаковы пазітыўны чалавек, які гуляў у КВЗ, арганізоўваў і праводзіў творчыя конкурсы, быў адкрыты і спагадны з усімі людзьмі».

Дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей распавяла kraj.by: «Калі ён працаваў дырэктарам музея, ніякай дыстанцыі з падначаленымі ў яго не было. Ён не быў падобны да начальніка. Ён быў падобны да сонца. Я заўсёды называла яго сонцам».

На пасадзе дырэктара Вілейскага краязнаўчага музея Сяргей Ганчар працаваў з сакавіка 2008 года па 2016 год.

«Сяргей паказваў сваю Вілейшчыну ва ўсёй красе ў розных СМІ, у тым ліку, па тэлебачанні. Ветлая добрая ўсмешка ніколі не сыходзіла з яго твару. Смерць Сяргея Ганчара для ўсіх нас стала вялікім ударам і страшным горам. Страта — незаменная», — кажа супрацоўніца музея Надзея Аўдзей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць