Грамадства

Жыхару Віцебска, які на акцыі «размахваў дубінкай» і «схапіў за рукі» сілавіка, далі 2 гады

Уладзіслаў Макавецкі са сваёй самай знакамітай працай-лыжкай з дуба даўжынёй больш за 23 метры, якую зрабіў у суаўтарстве з двума майстрамі ў Беразіно Мінскай вобласці. Фота «Магілёўскія ведамасці»

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 16 снежня прысудзіў 27-гадовага разбяра па дрэве Уладзіслава Макавецкага, якога абвінавачвалі ў гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму, піша Tut.by.

Працэс вяла суддзя Сняжана Кіндзеева. Пракурор у судовых спрэчках настойваў на тым, што падчас несанкцыянаванага вулічнага шэсця ў Віцебску 6 верасня Уладзіслаў Макавецкі падабраў гумовую дубінку і мэтанакіравана размахваў ёю ў бок міліцыянера Аляксандра Пятроўскага, схапіў яго за рукі і прычыніў яму фізічны боль, а таксама вусна пагражаў яму.

Дзяржабвінаваўца запатрабаваў для маладога чалавека 3 гады калоніі. Яму ў выніку далі два гады.

Адвакат Уладзіслава Макавецкага заявіла, што віну яе падабароннага судовае следства не даказала і што ў яго дзеяннях няма складу злачынства. Абвінавачванне не знайшло сведак, якія пацвердзілі б, што Макавецкі пагражаў міліцыянтам.

У апошнім слове Уладзіслаў Макавецкі адзначыў, што не прычыніў нікому шкоды.

Пацярпелыя міліцыянты — малодшы сяржант Аляксандр Пятроўскі і старшы сяржант Дзмітрый Фядотаў — запатрабавалі кампенсацыю маральнай шкоды (адпаведна 500 і 200 рублёў). Гэтыя грошы яны ўжо атрымалі.

Гэта ўжо чацвёрты працэс у Віцебску па крымінальных справах, заведзеных супраць удзельнікаў вулічных мітынгаў, абвінавачаных у гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і службовых асоб (артыкулы 364 і 366 КК).

Да 2,5 года калоніі прысудзілі праграміста Аляксандра Кірыленку, рамесніка Андрэя Цімафеенку — да 2 гадоў калоніі. Самы суровы прысуд у Алега Яфрэменкі — 4,5 года пазбаўлення волі

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім31

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць