Мінчуку, які напіўся і пагражаў узарваць Палац Незалежнасці, далі тры месяцы арышту
Вырак быў вынесены 24 снежня ў судзе Заводскага раёна Мінска, а сам інцыдэнт здарыўся 14 верасня, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.
У 22:14 нецвярозы мінчук на вуліцы Галадзеда патэлефанаваў 102 і заявіў дыспетчару, што мае выбуховае прыстасаванне і збіраецца падарваць Палац Незалежнасці.
Да палаца выехалі супрацоўнікі МУС, каб праверыць словы. Але ніякіх выбухованебяспечных прадметаў ні ў мужчыны, ні ў будынку не знайшлі.
За заведама лжывае паведамленне пра падрыхтоўку выбуху мінчука асудзілі на тры месяцы арышту. Таксама яму давядзецца прайсці прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
-
«Ідэя ўзнікла пасля званка выбаршчыцы». Беларуская дэпутатка стварыла сайт з тысячамі магіл
-
Арганізацыя, якой кіруе Шуневіч, пахвалілася чарговым забойствам — чырванакніжнай рысі
-
«Ну, пообщались два зэка немного. Зачем же за это наказывать строго?» Вінаградаў у калоніі пісаў вершаваныя тлумачальныя. Што яму за гэта было?
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары