Грамадства

​​​​​​​Алкаеў: У 2012-м мяне проста ўзялі пад ахову

Алег Алкаеў.

Былы начальнік СІЗА № 1 Алег Алкаеў, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда», расказаў Свабодзе пра тое, што ў 2012 годзе паліцыя Бэрліна атрымала інфармацыю аб плянах ліквідаваць яго і прапанавала ахову.

Алкаеў зьвязвае гэта з тым, што ён ключавы сьведка ў справе аб зьнікненьні і меркаваным забойстве вядомых беларускіх палітыкаў. Ён спадзяецца, што цяпер распачнецца новы этап у расьсьледаваньні справаў зьніклых на міжнародным узроўні.

«Мяне пэрсанальна папярэдзіла камісар паліцыі Бэрліна»

— Якая была ваша рэакцыя на публікацыю ў аўтарытэтным брусэльскім выданьні EUObserver? Там сьцьвярджаецца, што Лукашэнка і КДБ плянавалі забойствы сваіх апанэнтаў у Нямеччыне, і быў апублікаваны запіс размовы 2012 году з удзелам кагосьці, чый голас нагадвае голас тагачаснага старшыні КДБ Вадзіма Зайцава. Паводле выданьня, апэрацыю па ліквідацыі Алега Алкаева (былы начальнік СІЗА № 1 у Менску), Уладзімера Барадача (былы камандзір брыгады спэцназу) і Вячаслава Дудкіна (былы выканаўца абавязкаў начальніка аддзелу па барацьбе з карупцыяй) хацелі правесьці бясьсьледна, інсцэнаваць няшчасны выпадак. Абмяркоўвалі таксама забойства журналіста Паўла Шарамета з выкарыстаньнем бомбы.

— Для мяне гэтая інфармацыя ня новая. Проста я цяпер даведаўся дэталі падступнай задумы. У 2012 годзе мяне пэрсанальна папярэдзіла камісар паліцыі Бэрліна пра тое, што плянуецца маё забойства. Але без аніякіх дэталяў. Яны проста ўзялі мяне пад ахову. Сказалі, што абавязаныя забясьпечыць мне ахову. Я папрасіў, каб гэта было негалосна, без паліцэйскіх пастоў каля дома.

Я ведаў у агульных рысах, што ёсьць людзі, якія працуюць над гэтым. У прыватнасьці, Ігар Макар. Вялікі яму дзякуй. Яму ўдалося праліць сьвятло на гэтую таямніцу. Спадзяюся, што рэакцыя грамадзкасьці будзе адпаведная. Увесь час кіраўнік краіны ў нас знаходзіўся за кадрам — ён ня ведае, яго ўсё жыцьцё падманвалі. А цяпер паступіла інфармацыя, якая дазваляе сумнявацца ў ягонай шчырасьці. Калі міліцыя хаця б дзесьці дзейнічае ў інтарэсах народу, то КДБ — толькі ў інтарэсах кіроўнай эліты, а канкрэтна першай асобы дзяржавы.

— Ці паведаміла вам нямецкая паліцыя нейкія дэталі плянаванага нападу, той небясьпекі, якая вам пагражала? Ці было сказана, што гэта небясьпека з боку Беларусі?

— Не. Нямецкая паліцыя арганізаваная вельмі проста, бязь лішніх сантымэнтаў і лішніх словаў: «Вам пагражае небясьпека, мы абавязаныя вас ахоўваць».

— Як доўга вас ахоўвалі?

— Я адмовіўся ад пэрсанальнай аховы. Я ж не прэзыдэнт, не прэм’ер, навошта мне паліцэйскі пост, хоць пра гэта ішла размова. Гэта мне не было патрэбна, бо гэта перашкаджае жыць. Негалоснае назіраньне, магчыма, і сёньня вядзецца. Тэхніка дазваляе гэта рабіць. У мяне ёсьць тэлефон, кампутар. Маё перамяшчэньне фіксуецца па тэлефоне праз GPS, і я магу даць у любы момант сыгнал пра нейкія падазрэньні. Але яны гарантавалі бясьпеку толькі на тэрыторыі Нямеччыны.

«Я даволі пасьпяхова працаваў над працягам кнігі, пакуль гэта яшчэ рана публікаваць»

— Вы — ключавая асоба ў расьсьледаваньні справаў аб зьніклых і меркавана забітых палітыках. Зьяжджаючы зь Беларусі, вы мелі дакумэнтальныя пацьверджаньні таго, якім чынам магло адбыцца іх забойства. Ці зьвязваеце вы гэтыя пагрозы непасрэдна з той інфармацыяй, якой вы валодаеце і якую ўжо абнародавалі?

— Так. Тое, што было абнародавана, выклікала занепакоенасьць, але ня больш за тое. У нас народ такі — нібыта мяне гэта ня тычыцца, а ўсё астатняе перамелецца. Я даволі пасьпяхова працаваў над працягам. Проста гэта пакуль не апублікавана, напэўна, яшчэ рана публікаваць, бо жывыя людзі ўдзельнічалі ў працэсе, і трэба найперш пра іх падумаць.

«Я папярэджваў Шарамета, што рыхтуецца нешта сурʼёзнае супраць яго»

— Што вам вядома пра пагрозы на адрас Уладзімера Барадача і Вячаслава Дудкіна?

— Вячаслаў Дудкін быў і ёсьць носьбітам вельмі вялікай інфармацыі. Наколькі Ўладзімер Барадач валодаў інфармацыяй, трэба ў яго запытацца. Нешта ён расказваў пра касэты з запісам забойства Захаранкі. Магчыма, ён таксама носьбіт інфармацыі, бо ён быў у шчыльным кантакце і з Захаранкам, і з Ганчаром. Зразумела, што калі частым грэбнем падмятаць усё, то яшчэ шмат каго можна ў гэты сьпіс уключыць.

Што да Шарамета… Мы з Шараметам мелі задуму перавыдаць кнігу «Расстрэльная каманда», працавалі над яе працягам. Я зьбіраў інфармацыю, пісаў, а ён рэдагаваў. Мы плянавалі другое выданьне, але ня выйшла. Павал Шарамет — рэдактар і выдавец маёй кнігі «Расстрэльная каманда».

Я яго асабіста папярэджваў, што рыхтуецца нешта сурʼёзнае супраць яго, ён мне нават не адказаў. Праўдападобна, ён заняты быў, пераяжджаў ва Ўкраіну, былі свае праблемы. Ён да гэтага сурʼёзна не паставіўся. І атрымалася так, як атрымалася. Шарамет быў носьбітам інфармацыі. Ён яшчэ быў небясьпечны тым, што меў доступ да сродкаў масавай інфармацыі. Я чалавек кабінэтны, а ён — мэдыйны, у яго і радыё, і тэлебачаньне было, ён у любы момант мог агучыць інфармацыю на ўвесь белы сьвет. Таму ён быў небясьпечны — як носьбіт інфармацыі, як выдавец, як чалавек, які працягвае справу.

— Павал Шарамет забіты, Уладзімер Барадач, як і вы, у палітычнай эміграцыі. А Вячаслаў Дудкін? Ён таксама за межамі Беларусі?

— Так, ён за мяжой. Я зь ім сустракаўся.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць