Спорт

Фазэль прызнаў, што цяпер у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея прызнаў, што ў Беларусі амаль няма шанцаў прыняць чэмпіянат свету ў 2021 годзе.

president.gov.by

Для пачатку Рэнэ Фазэль у інтэрв'ю Sportchau растлумачыў сутнасць ягоных фотаздымкаў з Аляксандрам Лукашэнкам і Дзмітрыем Баскавым.

«Мае сумесныя фотаздымкі з Лукашэнкам былі няправільна патлумачаныя. Абмеркаванне ішло ў зусім іншым ключы — я прыехаў не для таго, каб выпіць з ім гарэлкі. Нашай мэтай было знайсці разам з Лукашэнкам вырашэнне пытання», — сказаў Фазэль.

Фота Арцёма Каркоцкага

Генеральны сакратар IIHF Хорст Ліхтнер, у сваю чаргу, дадаў, што ім было гарантавана, што фатаграфіі не патрапяць у прэсу.

Што тычыцца фатаграфій з Дзмітрыем Баскавым, то, па словах Фазэля, старшыня Беларускай федэрацыі хакея папрасіў яго аб сумесным здымку.

«Я і выказаць здагадку не мог, што ён будзе выкладаць іх у публічны доступ. У такіх сітуацыях разумееш, што табой маніпулююць», — адзначыў Фазэль.

Далей кіраўнік IIHF распавёў пра змест размовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Мы не вылучалі ніякіх патрабаванняў, а толькі прапаноўвалі розныя рашэнні сітуацыі. Большасць з іх была прынята. Таксама мы закранулі арганізацыйныя пытанні. Урэшце, мы адпраўляемся ў краіну, дзе на вуліцы выходзяць сотні тысяч людзей, таму трэба мець гарантыі бяспекі. Быць упэўненымі, што арэна не будзе абложаная. Гульцы, заўзятары, журналісты павінны быць у бяспецы.

Акрамя гэтага, варта разумець, што ў Беларусі некалькі іншае стаўленне да каранавіруса. Але нас запэўнілі, што падчас турніру будуць выконвацца сусветныя стандарты.

І, нарэшце, мы закранулі палітычныя пытанні. Ад апазіцыі даведаліся, што ў краіне 165 палітвязняў.

З гэтым пытаннем мы звярнуліся да Лукашэнкі, але ён адразу сказаў, што гэтыя людзі сядзяць за парушэнне закона. Падчас дэманстрацый шмат чаго адбылося. Міліцыя нападала на людзей, але і з таго боку былі розныя ўчынкі. Лукашэнка сказаў, што адказвае за бяспеку ў яго краіне, што гэта яго праца і ён будзе яе працягваць.

Пасля гэтага мы перайшлі да тэмы Канстытуцыі і выбараў. Але зразумейце, як IIHF мы не можам вылучаць палітычных патрабаванняў, таму мы проста спрачаліся. Настолькі канструктыўна, наколькі гэта з ім магчыма.

Мы прыляцелі, каб зрабіць нешта добрае. Аб чым мы павінны шкадаваць? Мы маглі б проста напісаць, але замест гэтага прыехалі і сказалі: «Аляксандр, у нас праблема». Мы проста спартыўная арганізацыя, якая імкнецца выканаць сваю працу — арганізаваць чэмпіянат свету ў Беларусі, — сказаў Фазэль.

Цяпер Рэнэ Фазэль вельмі нізка ацэньвае шанцы правесці чэмпіянат свету ў Мінску.

«Зрабіць гэта будзе вельмі, вельмі складана. Павінны адбыцца цуд. Вядома, мы не будзем прымаць такое рашэнне на эмоцыях. Цяпер мне трэба крыху адпачыць. Хорст жа зоймецца аналізам плана Б», — сказаў Фазэль.

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць