Грамадства

Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам

Святар з Мінска Уладзіслаў Багамольнікаў з сёння, 19 студзеня, абвясціў аб сваёй галадоўцы. На такі крок мужчына наважыўся, каб выказаць сваю салідарнасць з Ігарам Лосікам, адміністратарам тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу», піша Tut.by. Лосік галадае ўжо больш за месяц — з 15 снежня 2020 года.

Жонка і дачка палітвязня Ігара Лосіка. Фота «Белсат»

Уладзіслаў даслаў у рэдакцыю ліст, у якім тлумачыць матывы свайго ўчынку. Прыводзім яго тэкст з невялікімі скарачэннямі.

«Я, Уладзіслаў Багамольнікаў, далучаюся да галадоўкі Ігара Лосіка.

Планую працягваць, пакуль галадоўку працягвае Ігар. Калі здарыцца непапраўнае, я паспрабую пратрымацца столькі ж дзён, колькі пратрымаўся ён.

Спадзяюся, што да гэтага не дойдзе і яму заменяць меру стрымання на хатні арышт. Ці ён сам адмовіцца ад задумкі, калі даведаецца, што цяпер гаворка ідзе не толькі пра яго ўласнае здароўе.

У мяне ёсць асабістыя палітычныя погляды, але цяпер я пра іх не кажу. Мне здаецца, што Ігар здзяйсняе памылку. Яго жэст маглі б ацаніць, але не ў кіраўніцтве нашай краіны. Магчыма, я памыляюся. Але іх дзеянні пераканалі б мяне хутчэй, чым словы.

Я ўпэўнены, што абсалютна ўсе людзі могуць мяняцца. І той чыноўнік, ад каго цяпер залежыць жыццё Ігара Лосіка, можа ўзяць на сябе адказнасць за яго жыццё або сысці з пасады, каб не браць адказнасць за іншы варыянт. І перад тым, хто яго зменіць, будзе стаяць той жа выбар.

Святар Уладзіслаў Багамольнікаў

Сёння я напісаў Ігару ліст. Не буду адгаворваць яго, але паведамлю аб сваім рашэнні. Хай ён паступіць, як палічыць патрэбным.

У мяне няма якіх-небудзь дасягненняў, каб казаць, што я патрэбен грамадству ці дзяржаве. Замест мяне мог бы выклікацца больш годны, але яго няма, а прайшоў цэлы месяц.

У мяне таксама ёсць дачка, як у Ігара, толькі амаль дарослая. І я страціў свайго бацьку ў дзяцінстве. А сёння, калі б прыйшлося выбіраць, ці стане мой бацька героем, так, каб хоць помнік і вуліца ў яго гонар, ці ж застанецца жывы — я абраў бы другое. Упэўнены, няма большай адказнасці, чым адказнасць перад сваім дзіцем. Гэта адзіны чалавек, які з'явіўся ў свеце па нашай уласнай волі.

Я таксама рызыкую, але магу разлічваць, што чалавек, ад якога залежыць зыход справы, своечасова спыніцца. А Ігару Лосіку няма на што разлічваць, уладам, падобна, абыякава, што з ім стане.

Чуў, што лісты не даходзяць, але такі ліст павінен дайсці, гэта ў інтарэсах усіх бакоў.

Пераконваць Ігара зыходзячы з меркаванняў уласнага дабрабыту не стану, таму што сам на яго месцы на гэта не пагадзіўся б».

Пазней стала вядома, што галадоўку салідарнасці з палітвязнем Лосікам пачалі таксама дзве студэнткі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта: Маргарыта Трафімовіч і Элеанора Арзуманян.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць