Свет

У Амстэрдаме арыштавалі меркаванага кіраўніка «азіяцкай наркаімперыі». Яго параўноўваюць з Эскабарам і Эль Чапа

Паліцыя Нідэрландаў па выдадзеным у Аўстраліі ордары арыштавала меркаванага лідара аднаго з найбуйнейшых наркасіндыкатаў у свеце.

Следчыя лічаць, што Цэ Чы Лоп — грамадзянін Канады, які нарадзіўся ў Кітаі, — з'яўляецца кіраўніком альянсу трыяд (мафіёзных груповак). Альянс яго члены называюць даволі проста: The Company (кампанія). Ён дамінуе на рынку нелегальных наркотыкаў у Азіі, аб'ём якога ацэньваюць у 70 млрд даляраў, піша Бі-бі-Сі.

Цэ Чы Лоп быў адным з самых шуканых у свеце ўцекачоў злачынцаў. Яго затрымалі ў амстэрдамскім аэрапорце Схіпхол.

Цяпер Аўстралія будзе дамагацца яго экстрадыцыі, каб на тэрыторыі гэтай краіны адбыўся суд.

Федэральная паліцыя Аўстраліі лічыць, што The Company, таксама вядомая як сіндыкат Сам Гор, пастаўляе да 70% усіх незаконных наркотыкаў, якія трапляюць у краіну. 56-гадовага Чы Лопа з-за надзвычайнага маштабу дзейнасці неаднаразова параўноўвалі з мексіканскім наркабаронам Эль Чапа або калумбійскім наркабаронам Пабла Эскабарам.

Аўстралійская паліцыя сачыла за Цэ Чы Лопам больш за 10 гадоў, перш чым яго арыштавалі ў пятніцу, калі ён збіраўся сесці на рэйс да Канады.

У заяве паліцыі, у якой не было прозвішча арыштаванага, адзначаецца, што ордар на арышт выдалі ў 2019 годзе, а паліцыя Нідэрландаў дзейнічала па наводцы Інтэрпола.

Інфармацыйнае агенцтва, цытуючы ацэнку ААН, сцвярджае, што даход сіндыката толькі ад продажу метамфетаміну у 2018 годзе мог скласці 17 млрд даляраў.

У спробах арыштаваць Чы Лопа ў аперацыі «Кунгур» бралі ўдзел блізу 20 агенцтваў з усіх кантынентаў, а аўстралійская федэральная паліцыя была ініцыятарам, паведамляе Reuters.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве5

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве5

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць