Свет

Вашынгтон не ўдакладніў, ці будзе пасол ЗША ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку

Дзярждэпартамент не ўдакладняе, ці плануе прызначаная паслом ЗША ў Мінску дыпламат Джулі Фішэр адправіцца ў хуткім часе ў Беларусь, піша ТАСС.

У аўторак падчас брыфінгу кіраўніка прэс-службы амерыканскага замежнапалітычнага ведамства Нэда Прайса спыталі, «ці плануе новы пасол адправіцца Мінск і перадаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку» альбо ж Вашынгтон на дадзены момант «у большай ступені бачыць яе (Фішэр — заўв. ТАСС) як свайго роду пасланца да апазіцыі».

«Прызначаны амбасадар, як, мяркую, вы ведаеце, на мінулым тыдні ездзіла ў краіны-партнёры. Мы тут знаходзімся ў цеснай каардынацыі з еўрапейскімі партнёрамі ў гэтым пытанні. У мяне няма для вас ніякіх навін адносна яе планаў, якіх-небудзь планаў адносна паездкі ў Беларусь. Я думаю, мы можам многае зрабіць для падтрымкі народа Беларусі з гэтага будынка, а таксама ў тандэме з нашымі партнёрамі па ўсім еўрапейскім кантыненце», — адказаў Прайс.

Чытайце таксама: Cвятлана Ціханоўская і пасол ЗША ўсклалі вянкі да магілы Каліноўскага ФОТА

Новы пасол ЗША ў Беларусі сустрэлася з Латушкам

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі27

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ9

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі27

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць