Інтэрнэт і СМІ

МЗС Беларусі 4 месяцы марынуе акрэдытацыі замежных СМІ. Расійскія не ў лік

2 кастрычніка мінулага года Міністэрства замежных спраў анулявала акрэдытацыі ўсім замежным журналістам, якія працавалі ў Беларусі. З 5 кастрычніка была аб’яўлена пераакрэдытацыя, паведамляе БАЖ.

З прагрэсіўнага, у палажэнні скараціліся тэрміны разгляду дакументаў: для часовай акрэдытацыі гэта 5 дзён, для пастаяннай — 30.

Але яны не выконваюцца. Многія замежныя выданні ў кастрычніку адразу падалі дакументы ў МЗС. Адказу — ні станоўчага, ні адмоўнага — няма дагэтуль.

Сітуацыю пракаментаваў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз. Амаль 4-месячную затрымку ў ведамстве тлумачаць каранавірусам. Па словах Анатоля Глаза, апошнім часам камісіі, якая прымае рашэнне, не проста сабрацца на сваё пасяджэнне.

Колькі заявак на акрэдытацыю сёння чакаюць разгляду, у ведамстве адразу паведаміць не здолелі. Але адзначылі, што за гэты час камісія такі змагла выдаць каля 100 акрэдытацый.

Імаверна, ільвіную долю такіх акрэдытацый выдалі расійскім выданням кшталту Sputnik і РИА «Новости». Журналістаў гэтых выданняў улады апошнімі днямі ў прыярытэтным парадку пускаюць на судовыя працэсы, куды для іншых журналістаў чамусьці ўваход закрыты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа5

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа24

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты39

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць