Сёння ноччу ў Навагрудку чарговы раз было «самае цёплае» месца ў Беларусі. Гэтай ноччу там было ўсяго мінус 12,7°С.
Ужо каторую ноч запар у самым туманным горадзе краіны найцяплей, ранейшыя ночы было не ніжэй за 12°С градусаў. Прычым што ў суседніх раёнах мінус 19°С.
А 13‑й у Навагрудку наогул было паўтара градуса марозу.

pogoda.by
У Лельчыцах сёння ноччу было мінус 11°С.
Беларускі ж Аймякон і Грэнландыя гэтай зімой Клічаў. Там было мінус 23,2°С, і так ужо некалькі начэй запар.
У Мінску было мінус 18°С.
Каментары