Навука і тэхналогіі

Як шукаюць жывёл, якія пераносяць каранавірус, і чаму гэта важна

З самага пачатку пандэміі кавіду навукоўцы баяліся, што вірус мог перайсці да чалавека ад дзікіх жывёл. У такім выпадку ён можа захоўвацца ўнутры прадстаўнікоў розных відаў, муціраваць і зноў атакаваць людзей нават пасля заканчэння пандэміі.

Фота Depositphotos.com

Калі гэта здарыцца, то ў барацьбе з кавідам свет вернецца да самага пачатку, бо лічыцца, што вірус якраз і прыйшоў да нас ад дзікіх жывёл. Больш за тое, небяспека існуе не толькі ад іх, але і ад шматлікіх хатніх жывёл і тых, што жывуць у заапарку.

Лічыцца, што найбольш цяжка кантраляваць выбухі віруса сярод дзікіх жывёл. Існуе верагоднасць, што падчас цыркуляцыі сярод жывёл вірус кавіду змяняецца ў горшы бок, што робіць яго менш уразлівым да вакцын і больш смяротна небяспечным. Вось чаму так важна адсочваць распаўсюджванне віруса сярод жывёл, піша The Nature.

У пачатку пандэміі навукоўцы чакалі асноўнай небяспекі ад свінняў. Вядома, што яны могуць быць пераносчыкамі іншых вірусаў накшталт грыпу, а таксама каранавірусаў іншых тыпаў. Але падчас штучных заражэнняў свінні аказаліся ўстойлівымі да кавіду, і эксперты пераключыліся на працу з кажанамі. Лічыцца, што менавіта ад іх вірус SARS-CoV-2 перайшоў да людзей.

Эксперыменты паказалі, што некаторыя віды кажаноў могуць заражацца вірусам кавіду і перадаваць яго іншым відам.

Былі знойдзеныя і іншыя небяспечныя жывёлы, напрыклад, тхары, каты, янотападобныя сабакі, белахвостыя алені і некаторыя прыматы. Але больш за ўсё навукоўцаў здзівіла гісторыя з кавідам на норкавых фермах.

Усё пачалося з масавых смерцяў норак на дзвюх нідэрландскіх фермах у красавіку. У канцы 2020 года SARS-CoV-2 дасягнуў 70 нідэрландскіх фермаў і прадпрыемстваў у іншых краінах, у тым ліку ў Даніі, Грэцыі, Канадзе і ЗША. Пасля гэтага некаторыя краіны прынялі рашучыя меры для барацьбы з распаўсюджваннем вірусу сярод норак. У Даніі і Нідэрландах знішчылі ўсе норкавыя фермы, дзе гадавалася каля 20 мільёнаў жывёл.

Гэта гісторыя пацвердзіла занепакоенасць навукоўцаў наконт таго, што вірус здольны хавацца ўнутры жывёл такім чынам, што яго цяжка знайсці і кантраляваць, і пры гэтым застаецца небяспека яго вяртання да людзей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі17

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі17

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць