Няшчасны выпадак адбыўся ў мінулым снежні.

Двое мужчын палявалі ў лесе. Спыніліся перакусіць, выпілі. На плячы ў 52-гадовага мужчыны была пастаўленая на засцерагальнік зараджаная стрэльба.
Калі ён нахіліўся за прадуктамі, то накіраваў ствол у бок свайго 68-гадовага таварыша. Падчас нахілу спускавы кручок стрэльбы зачапіўся за ножны замацаванага на поясе нажа, адбыўся стрэл. Старэйшы мужчына атрымаў агнястрэльнае раненне, ад якога памёр на месцы здарэння, паведамляе БелТА.
Баранавіцкі міжраённы аддзел СК дзеянні 52-гадовага паляўнічага кваліфікаваў па ч. 1 арт. 144 КК (Прычыненне смерці па неасцярожнасці). Да мужчыны прыменена падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары