Грамадства

Магілёўскі абласны суд прызнаў бабруйскую журналістку ўдзельніцай несанкцыянаванай акцыі

Журналістцы незалежнага інтэрнэт-выдання «Бабруйскі кур'ер» Марыне Малчанавай не ўдалося абскардзіць пастанову бабруйскага суда аб пакаранні яе штрафам у 20 базавых велічынь (580 рублёў) за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, піша 6tv.by.

Мірная пратэсная акцыя двух дзясяткаў бабруйчан праходзіла яшчэ 4 кастрычніка 2020 года. Тады журналістка «Бабруйскага кур'ера» знаходзілася ў месцы яе правядзення для асвятлення мерапрыемства. Аднак дзяўчыну, як і некаторых іншых грамадзян, затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Пасля пяці пасяджэнняў суд Бабруйска і Бабруйскага раёна 2 лютага пастанавіў прызнаць Марыну Малчанаву вінаватай і пакараць яе штрафам — 20 базавых велічынь.

Бабруйская журналістка не пагадзілася з вердыктам мясцовага суда і абскардзіла пастанову ў Магілёўскім абласным судзе.

Суддзя Ірына Цяплова пакінула без зменаў рашэнне сваіх бабруйскіх калегаў, а скаргу Малчанавай — без задавальнення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі5

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

МАК збіраецца забараніць спартоўцам-трансгендарам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах10

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі5

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць