Здароўе

Што вядома пра дзве іншыя расійскія вакцыны

Расія адобрыла тры вакцыны — спачатку «Спутнік-V», пасля «Эпіваккарона» і «КавіВак». Аднак клінічныя выпрабаванні апошніх дзвюх яшчэ не завершаныя.

Фота Depositphotos.com

Усе тры вакцыны былі адобраныя ўрадам да завяршэння клінічных выпрабаванняў, якія складаюцца з трох фаз. Трохфазнасць выпрабавання — міжнародна прызнаны навуковы стандарт, накіраваны на гарантаванне бяспекі і эфектыўнасці вакцын, піша DW.

«Спутнік-V» быў адобраны ў Расіі яшчэ ў жніўні 2020, аднак клінічныя выпрабаванні гэтай вакцыны скончыліся толькі сёлета ў лютым.

Як правіла, вакцына або іншы прэпарат становяцца масава даступнымі толькі пасля таго, як завяршаецца трэцяя фаза клінічных выпрабаванняў, якія мусяць праводзіцца незалежнымі даследчыкамі.

Падчас пандэміі дазваляецца паралельна праводзіць выпрабаванні 2 і 3 стадыі, каб паскорыць працэс.

Расія адобрыла другую вакцыну «Эпіваккарона» летась у кастрычніку, а ў лютым рэгістрацыю прайшла і трэцяя вакцына «КавіВак». Аднак ні першая, ні другая яшчэ не прайшлі клінічныя выпрабаванні да канца.

Вакцына «Эпіваккарона» заснаваная на хімічна сінтэзаваным антыгене — гэта значыць, што ў ёй няма жывога віруса. Антыген — гэта рэчыва, якое прымушае імунную сістэму чалавека выпрацоўваць антыцелы супраць віруса.

Вакцына прайшла першую і другую фазы выпрабаванняў, аднак вынікі трэцяй фазы чакаюцца толькі ў маі. На сённяшні дзень вакцыну адобрылі толькі ў Расіі і Туркменістане.

Вакцыну можна захоўваць у стандартных халадзільніках. Раней расійскі ўрад сцвярджаў, што вакцына паказала эфектыўнасць 100% у папярэдніх выпрабаваннях.

Наконт вакцыны «КавіВак» зусім мала звестак у міжнародных крыніцах. Гэту вакцыну распрацоўвае Цэнтр Чумакова, што з’яўляецца філіялам Расійскай акадэміі навук.

Вакцына ўключае ў сябе спайкавыя бялкі і генетычны матэрыял віруса. Такая форма вакцыны адносна распаўсюджаная ў свеце.

Па словах стваральнікаў, вакцыну можна захоўваць пры тэмпературы ад 2 да 8 °С, што робіць яе зручнай для транспартавання.

Расійскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС паведамляла, што КавіВак можна выкарыстоўваць для паўторнай імунізацыі. Таксама вакцына прыдатная для пажылых людзей і людзей з хранічнымі захворваннямі, бо яе пабочныя эфекты, як сцвярджаецца, менш заўважныя, чым у іншых вакцын.

Аднак пытанне наконт трэцяй фазы выпрабаванняў застаецца адкрытым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю11

На мікашэвіцкім «Граніце» падчас працы загінуў рабочы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць