Грамадства

Тры гады калоніі і 13 тысяч кампенсацыі: у Мінску вынесены прысуд па справе за пагрозы суддзям і сілавікам

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд 22-гадоваму Аляксандру Іванову. Яго пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму: такое пакаранне прасіў пракурор Васіль Марчук, паведамляе spring96.org.

Аляксандр Іваноў перад пасяджэннем

Аляксандр Іваноў пакараны абмежаваннем волі па ўсіх трох артыкулах, за якія яго асудзілі, але шляхам частковага складання пакаранняў абвінавачаны атрымаў рэальны тэрмін. Яго прызналі вінаватым і асудзілі на два с паловай гады абмежавання волі паводле арт. 14 Крымінальнага кодэкса, тры гады абмежавання волі — паводле арт. 391 Крымінальнага кодэксу, два гады абмежавання волі — паводле арт. 364 Крымінальнага кодэксу. Таксама Аляксандр Іваноў мусіць выплаціць двум пацярпелым — па 1500 рублёў кампенсацыі, пяці пацярпелым — па дзве тысячы рублёў. Таксама суд спагнаў з яго дзяржпошліну 696 рублёў.

Аляксандра Іванова абвінавацілі ў дзесяці эпізодах: па версіі абвінавачання, ён двойчы пагражаў па тэлефоне і ў паведамленнях суддзям Малашэнка і Ліннік, а таксама восем разоў пагражаў гвалтам — супрацоўнікам міліцыі. Па версіі абвінавачання, віна пацвярджаецца сведчаннямі пацярпелых, матэрыяламі з тэлефона. 

Хлопец цалкам прызнаў сваю віну і даваў прызнальныя сведчанні. Пракурор яўку з павіннай папрасіў не прызнаваць праз тое, што яна была напісаная пасля ўстанаўлення фактаў яго злачынства. 

У апошнім слове абвінавачаны прасіў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, каб ён меў магчымасць працаваць і плаціць кампенсацыю. Таксама ён папрасіў прабачэння. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі40

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі40

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць