Аварыя ў Новай Баравой. У жыхароў раёна могуць быць праблемы з электрычнасцю, вадой і ацяпленнем
У жылым раёне Новая Баравая могуць быць перабоі з падачай электраэнергіі, працай ліфтаў і электрамагнітных замкоў, таксама можа адбыцца адключэнне водазабеспячэння і ацяплення. Пра гэта інфармуе Telegram-канал кампаніі «А-100 камфорт».
Прычына нязручнасцяў звязана з аварыяй на падстанцыі. Ідзе праца над выяўленнем і ліквідацыяй непаладак. Аб тэрмінах аднаўлення падачы электраэнергіі і водазабеспячэння паведамяць дадаткова.
Каментары