Меркаванні2525

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay

Неверагодны спектакль крывадушніцтва з усёй гэтай гісторыяй kiss cam на канцэрце Coldplay. Ці не палова чалавецтва, СМІ, інфлюэнсераў рагоча або дакарае галоўных герояў здарэння, забываючы пры гэтым важную дэталь, піша ў фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч.

Скрыншот з відэа

Палова дарослага насельніцтва нашай прыгожай планеты, як кажуць даследаванні, здраджвае сваім партнёрам або партнёркам. Здрада — гэта выбар, і людзі, натуральна, павінны браць за яго адказнасць. Але не перад ананімнымі масамі, якія невядома з якога перапуду прызначылі сябе жаўнерамі маральнасці, а перад тымі, чый давер яны падвялі. (Дарэчы, мы не ведаем, якія там дамовы ўнутры абедзвюх сем’яў).

Фэйсбук каторы дзень падкідвае выявы ангельскамоўных паблікаў і СМІ, дзе пішуць, як той CEO мог здрадзіць, калі яго жонка больш сімпатычная. Або як тая начальніца аддзела кадраў магла здрадзіць свайму мужу, калі яе муж таксама CEO і яшчэ багацейшы. Гэта дзівосныя пытанні ад дарослых людзей, і яны вельмі прымітывізуюць з’яву. Адкуль мы ведаем, што там адбывалася ўнутры і галоўнае, а нам та што да гэтага?

Мне там найперш шкада здраджаных і іх дзяцей, людзей, якім невыносна балюча, якія бачаць сваіх бацькоў нават на мемах агенцтваў рытуальных паслуг.

Ані кроплі не хачу бараніць тых, хто хаваўся ў тых славутых кадрах ад камеры. Але нам яны нічога не павінны. Тыя, каму павінны, спадзяюся, спытаюць ад іх па поўнай.

А адзіная лекцыя з гэтай гісторыі — прыватнае жыццё павінна быць табу для СМІ (калі не выказанае пажаданне адваротнага). Безадказныя людзі ператварылі жыццё сваіх блізкіх у пекла, а сацсеткі падлілі столькі алею, што полымя з Масачусетса бачнае пад Клімавічамі.

А лекцыяй ад здрадаў гэты выпадак і так не стане. Наадварот, навучыць лепшай маскіроўцы.

Каментары25

  • Эмма
    21.07.2025
    Не умничайте, Гурневичь, это стало достоянием общественности, и в этом большой воспитательный рычаг, ведущий к очищению человечества от двуличия. Да сколько же можно объяснять?
  • Патрыярхам падгарае
    21.07.2025
    Што існуе грамадства, якое адмаўляе ўседазволенасць. Хачу - чэлес калегам разсылаю, хачу - палюбоўніцу на канцэрт вяду, пакуль жонка з дзецьмі сядзіць.
  • Апраўданне
    21.07.2025
    1. Вы нічога не дабіліся ў жыцці, таму не можаце мяне смяшчаць з пасады
    2. Вы такія ж як я, чаму маеце прэтэнзіі?
    Логікі няма. У каго няма логікі - няма чаго рабіць на пасадзе вырашаць лёс людзей. Няхай зам ягоны рукавадзіт ад цяпер. Хваціт. Кабета с*ала ў вочы калі пашпарт знайшлі гэтага, мужа яенага, кдбэшніка. Навошта яе слухаць? Я не я хата не мая. Буду сядзець далі *цаць вам у вочы. Ясна.

Цяпер чытаюць

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў2

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

У Наварасійску атака беспілотнікаў: два чалавекі загінулі4

Наўроцкі: Расія ставіцца да цэлых нацый як да сваёй каланіяльнай уласнасці19

Важыць 73 кг, і гэта пасля таго, як патаўсцеў у шпіталі. Анжаліка Борыс распавяла пра сустрэчу ў турме з Анджэем Пачобутам9

У Сейме Літвы прапанавалі, каб пасля 5 гадоў жыцця ў краіне здавалі экзамен па літоўскай для падаўжэння ДНЖ24

Шпаргалкі на вусцілках і ў батоне — выкладчык сабраў калекцыю найлепшых студэнцкіх шпаргалак і выставіў яе ў вузе

Стваральнік саўндтрэку для World of Tanks адсвяткаваў у Мінску свой развод7

Беларусь можа адправіць у космас яшчэ адну касманаўтку7

Пяскоў: Цяпер ідзе вайна і нам яе трэба выйграць9

У Маладзечне мужчына незвычайна падзякаваў жонцы за нараджэнне дачкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў2

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць