У Віцебску мужчына ўгаварыў 17-гадовую дзяўчыну займацца прастытуцыяй
УСК па Віцебскай вобласці завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб распаўсюдзе парнаграфіі і ўцягванні ў занятак прастытуцыяй заведама непаўналетняга.
Паводле звестак следства, у верасні 2019 года 26-гадовы мужчына пазнаёміўся ў сацыяльных сетках з 17-гадовай дзяўчынай, піша прэс-служба СК. На працягу некалькіх месяцаў, падчас асабістых сустрэч і перапісак, мужчына схіляў яе да прастытуцыі. Атрымаўшы згоду пацярпелай і дамовіўшыся, што частку «прыбытку» будзе забіраць сабе, ён шукаў для яе кліентаў.
Мужчыну выстаўлена абвінавачванне, ён знаходзіцца пад вартай.
Каментары