Грамадства

МЗС Латвіі апублікавала новы санкцыйны спіс, у ім новыя прозвішчы беларускіх сілавікоў 

Міністр замежных спраў Эдгарс Рынкевічс прыняў рашэнне забараніць 118 грамадзянам Беларусі ўезд у Латвію на нявызначаны тэрмін. Рашэнне ўзгоднена з міністэрствамі замежных спраў Эстоніі і Літвы.

Забарона на ўезд у краіну ўведзеная супрацоўнікамі органаў унутраных спраў і юстыцыі, а таксама адміністрацыі рэгіёнаў.

«Гэтыя афіцыйныя асобы бралі ўдзел у жорсткім падаўленні мірных пратэстаў пасля непрызнаных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года. Забарона на ўезд у Латвію ў сувязі з вышэйзгаданымі падзеямі ў Беларусі цяпер накладзеная на 277 чалавек. Пастанова міністра прынятая ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 61 Закона аб іміграцыі», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Латвіі.

У спіс асоб, у дачыненні да якіх уведзеныя санкцыі ўвайшлі, напрыклад, начальнік 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіл Бедункевіч, сын начальніка Мінскага АМАП Арцём Балаба, кіраўнік абласнога АМАП Сяргей Бялькевіч, прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава і яе муж, супрацоўнік ГУБАЗіК Дзяніс Чамаданаў, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Кацярына Гарлінская, пракурор Аліна Касьянчык.

У спіс таксама ўключылі і ўжо экс-супрацоўніка ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава, які супрацоўнічаў з ініцыятывай «Байпол» і пакінуў краіну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных27

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня14

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны14

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных27

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць