Свет

Прэзідэнтам Косава стала 38-гадовая юрыстка

Парламент Косава ў нядзелю выбраў прэзідэнтам Рэспублікі свайго экс-старшыню В'ёсу Асмані. Кандыдатуру 38-гадовай юрысткі падтрымаў 71 дэпутат са 120. А 38 парламентарыяў — дзве апазіцыйныя партыі і палітычная сіла, якая прадстаўляе інтарэсы этнічных сербаў, — байкатавалі галасаванне, піша Deutsche Welle.

portalb.mk

Асмані стала другой жанчынай на пасадзе прэзідэнта Косава. З красавіка 2011 года па красавік 2016-га гэтую пасаду займала Атыфетэ Ях'яга.

Правал галасавання пагражаў датэрміновымі выбарамі ў парламент Косава.

Напярэдадні парламент падчас шматгадзінных дэбатаў не здолеў набраць кворум у 80 чалавек. Правал нядзельнага галасавання ў адпаведнасці з Канстытуцыяй запатрабаваў бы правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Асмані паабяцала быць «прэзідэнтам для ўсіх» і ўмацаваць прававую дзяржаву. Яна часова выконвала абавязкі прэзідэнта пасля сыходу абвінавачанага ў ваенных злачынствах Хашыма Тачы ў адстаўку ў лістападзе 2020 года.

У 2008 годзе Косава ў аднабаковым парадку аб'явіла пра незалежнасць ад Сербіі. Урад у Бялградзе па-ранейшаму лічыць Косава адной са сваіх правінцый. Краіны свету падзяліліся наконт прызнання рэгіёна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць