У Докшыцах чакае суда каталіцкі святар Мурзіч. Кажуць, злавілі без правоў
Докшыцкія чытачы «Нашай Нівы» паведамляюць, што ў пятніцу знік каталіцкі святар з вёскі Параф'янава Раман Мурзіч. На службе ў Докшыцах ксёндз Віталь заклікаў за яго маліцца.

Калегі Мурзіча пацвердзілі, што той затрыманы і чакае суда. Пакуль што дакладная карціна невядомая, з наяўных абрыўкаў інфармацыі вынікае, што святара спынілі супрацоўнікі спецатрада ДАІ «Тайфун».
У Мурзіча гэта другое затрыманне без правоў цягам года. Магчымае пакаранне — штраф 20-50 базавых, грамадскія працы альбо арышт да 15 сутак.
У панядзелак мае адбыцца суд, на які прыедзе віцебскі біскуп.
Раман Мурзіч у раёне вядомы сваёй прынцыповай пазіцыяй у адстойванні справядлівасці. У часе жнівеньскіх падзей ён выступіў на докшыцкай плошчы з крытыкай гэтак званых аддзелаў ідэалогіі, абвінаваціўшы іх у трансляванні хлусні і сутыкненні лбамі беларусаў. На ягоным касцёле вісеў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары