Грамадства

У міжнародным конкурсе маладых журналістаў перамагла дзяўчына з Полацку

Полацкая школьніца Саша Ігнатоўская стала пераможцай у міжнародным конкурсе маладых журналістаў. Яе артыкул «25 сакавіка вачамі Надзеі, васемнаццацігадовай дзяўчыны з Полацку» нямецка-беларускае журы прызнала лепшым па тэме «Грамадзянская супольнасьць».

Нямецкая асацыяцыя Junge Presse Berlin (JPB) сумесна з Deutsch-Belarussische Gesellschaft зьяўлялася арганізатарам конкурсу маладых журналістаў ва ўзросьце ад 17 да 27 год з Беларусі і Нямеччыны «Палітычная рэчаіснасьць». Удзельнікам конкурсу прапаноўвалася напісаць артыкул на адную з тэмаў: «Выбары», «Грамадзянская супольнасьць», «Роля палітыкі ў грамадстве».

Па выніках конкурсу кампетэнтнае журы назвала імёны 12 пераможцаў (па 6 чалавек зь Беларусі і Нямеччыны), якія будуць мець магчымасьць наведаць абедзьве краіны, а таксама пазнаёміцца з асаблівасьцямі мэдыя-рынку, прынцыпамі працы СМІ ў Беларусі і Нямеччыне.

— Для мяне гэта была прыемная нечаканасьць, падарунак пасьля выпускных іспытаў, – сказала адна з пераможцаў. – Журналістыкай я займаюся ўжо некалькі год, у гарадской газеце друкаваліся мае артыкулы. Пра падзеі 25 сакавіка я напісала па замове сяброў, якія працуюць над сайтам www.dinfo.5km.org для беларускай моладзі, і не чакала такой высокай адзнакі. Я зьбіраюся стаць прафесійнай журналісткай і лічу, што журналіст, каб напісаць добры матэрыял, павінен быць у цэнтры падзеяў.

P.S. Каб прачытаць артыкул Сашы Ігнатоўскай, клікні сюды.

Аляксей Іваноў, «Стекляшка», bulletinonline.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»5

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 2500 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава5

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»5

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць