Улада

ФСБ заявіла, што пераварот у Мінску планаваўся на 9 Мая

ТАСС

«Федэральнай службай бяспекі РФ сумесна з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (РБ) у выніку праведзенай спецаперацыі спыненая супрацьпраўная дзейнасць, Зянковіча Юрыя Леанідавіча, які мае двайное грамадзянства ЗША і Беларусі, і грамадзяніна Беларусі Фядуты Аляксандра Іосіфавіча, якія планавалі ажыццяўленне ваеннага перавароту ў Беларусі па адпрацаваным сцэнары «каляровых рэвалюцый» з прыцягненнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізічная ліквідацыя прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі», — гаворыцца ў заяве, паведамляе ТАСС.

Паводле звестак ФСБ, Зянковіч прыбыў у Маскву пасля кансультацый у ЗША і Польшчы для сустрэчы з прадстаўнікамі Узброеных Сіл Беларусі, каб пераканаць іх удзельнічаць у вайсковым перавароце з удзелам мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў.

«Пасля дакументавання названай сустрэчы змоўшчыкі былі затрыманыя расійскімі органамі бяспекі і перададзеныя беларускім партнёрам», — паведамілі ў ФСБ.

Там адзначылі, што пераварот планаваўся ў Мінску 9 мая падчас параду Перамогі.

Цікава, што парады 9 мая ў Мінску звычайна не праводзяцца, калі гэта не юбілейны год. Такім чынам, у мінулым годзе быў, але гэта было 75-годдзе Перамогі. У 2018-м і 2019-м парадаў 9 мая не было, былі звычайныя шэсці на праспекце Незалажнасці, а парады былі 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, калі быў вызвалены Мінск ад нацыстаў.

Лукашэнка заявіў, што Зянковіч і Фядута рыхтавалі замах на яго

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі6

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму хамелеоны круцяць вачыма ва ўсе бакі? Навукоўцы растлумачылі таямніцу «фатаграфічнага» позірку1

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

МАК збіраецца забараніць спартоўцам-трансгендарам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах10

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі6

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць