АНТ паказала фрагмент сваркі паміж Ціханоўскім і Лукашэнкам у СІЗА ВІДЭА
АНТ паказала новае відэа з СІЗА КДБ: на ім Сяргей Ціханоўскі абмяркоўвае з Аляксандрам Лукашэнкам будучыню ягонага сына Мікалая. Незразумела, у якім кантэксце была гэтая размова і ці няма на роліку мантажу.
— Пасля Вас пытанні будуць да Колі. Вось гэта я меў на ўвазе. Вось гэта мая думка была. Яны будуць, гэтыя пытанні да Колі потым.
— У цябе да Колі ніякіх пытанняў не будзе, — адказвае яму Лукашэнка.
— У мяне не будзе?
— Ён будзе звычайным грамадзянінам, як і твае дзеці, кажа Лукашэнка.
— Прыедуць па яго, — кідае рэпліку Ціханоўскі.
Нагадаем, сустрэча Лукашэнкі з палітвязнямі адбылася 10 кастрычніка 2020 года.
Адметна, што Ціханоўскі звяртаецца на «вы», а Лукашэнка — на «ты».
Цяпер чытаюць
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары