Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротны прысуд за забойства пенсіянераў
Калегія па крымінальных справах ВС пакінула апеляцыйную скаргу без задавальнення. Валянцін Бушнін асуджаны да 18 гадоў пазбаўлення волі, Віталь Мяцеж — да 22 гадоў пазбаўлення волі, а Віктар Скрундзік — да расстрэлу, паведамляюць праваабаронцы.

У Віктара Скрундзіка застаецца магчымасць напісаць хадатайніцтва аб памілаванні на імя прэзідэнта.
Нагадаем, Валянціна Бушніна, Віталя Мяцежа і Віктара Скрундзіка затрымалі ў лютым 2019 года.
За некалькі месяцаў да гэтага Віктар Скрундзік выйшаў на волю пасля чарговай адсідкі. Трохі пабадзяўшыся па сваяках, ён пачаў рабаваць пенсіянераў. А ў паплечнікі браў бойфрэндаў сваіх сясцёр: Віталь Мяцеж — сужыцель роднай сястры Скрундзіка, Валянцін Бушнін — сужыцель стрыечнай сястры.
Скрундзік забіў дваіх пенсіянераў — аднаго ў вёсцы Ульянаўка, другога ў суседніх Сухоўчыцах. Пасля ён напаў яшчэ на адну пенсіянерку ў Сухоўчыцах, але яна выжыла.
Менавіта праз яе паказанні стала вядома пра забойства 79-гадовага Міхаіла Шугалея ў Сухоўчыцах. Раней следчыя лічылі, што дзед згарэў праз праблемы з грубкай, але высветлілася, што гэта Скрундзік падпаліў яго дом. Пра гэта агаварыўся сам Скрундзік: падчас збіцця пенсіянеркі ён сказаў: «Аддавай грошы, ці будзе табе тое ж, што і Шугалею!»
На судзе пракурор папрасіў расстраляць Віктара Скрундзіка, Віталя Мяцежа адправіць на 22 гады ў калонію ўзмоцненага рэжыму, а Валянціна Бушніна — пасадзіць на 18 гадоў. Такі вырак суд і вынес.
«Пасля гэтых забойстваў усіх старых, хто адзін жыў, дзеці пазабіралі. Страшна»
-
Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага
-
Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансіруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны
-
У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары