Свет

Прэм'ер Ізраіля паабяцаў «узяць плату жыццямі» за ракетныя абстрэлы

Палестынскія групоўкі ХАМАС і «Ісламскі джыхад» заплацяць высокую цану за ракетныя абстрэлы Ізраіля, заявіў прэм'ер-міністр краіны Біньямін Нетаньяху падчас звароту да нацыі, перадаюць інфармагенцтвы.

Ён падкрэсліў, што ўзброеныя сілы Ізраіля ўжо нанеслі ўдары па сотнях цэляў у сектары Газа і працягваюць ваенную аперацыю.

«Мы знішчылі дзясяткі тэрарыстаў, у тым ліку палявых камандзіраў. Мы разбамбілі камандныя цэнтры ХАМАСа і знішчылі аб'екты, якія абслугоўваюць тэрарыстычныя арганізацыі. Мы працягнем наступ з усіх сіл», — заявіў Нетаньяху, дадаўшы, што аднаўленне бяспекі зойме некаторы час.

Абвастрэнне палестына-ізраільскага канфлікту пачалося з беспарадкаў ва Усходнім Ерусаліме. Тут адбыліся сутыкненні паліцыі і палесцінцаў, якіх ізраільскі суд пастанавіў выселіць са сваіх дамоў.

10 і 11 мая баевікі ХАМАСа вырабілі масіраваныя ракетныя абстрэлы тэрыторыі Ізраіля з Сектара Газа. Частка ракет перахапіла сістэма супрацьракетнай абароны «Жалезны купал».

Паводле Times of Israel, загінула жанчына, яшчэ восем чалавек былі параненыя, некаторыя з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Ізраіль у адказ на атаку нанёс удары па аб'ектах ХАМАСа ў Сектары Газа. Улады краіны паведамлялі пра паражэнне не менш як 130 цэляў баевікоў. Палестынскае Мінздароўя паведамляў пра гібель 22 чалавек у выніку абстрэлаў у адказ, каля сотні пацярпелі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць