Грамадства

Прыйшла на плошчу Перамогі з партрэтам бацькі-ветэрана — атрымала 20 сутак. Зноў асудзілі актывістку Лагацкую

9 мая на святкаванні Дня Перамогі ў Мінску затрымалі актывістку Галіну Лагацкую. Жанчына прыйшла на плошчу Перамогі з партрэтам бацькі-ветэрана, але ў выніку апынулася на Акрэсціна.

Тата Галіны Іван Шпакаў быў паранены пад Кёнігсбергам

Сёння стала вядома, што Галіну асудзілі на 20 сутак арышту — нібыта яна мацюкалася ў грамадскім месцы і пасля супраціўлялася пры затрыманні. Пасяджэнне прайшло ў судзе Партызанскага раёна таемна з удзелам дзяжурных супрацоўнікаў: пра яго не паведамілі ні сваякам, ні адвакату Галіны, хаця яшчэ 10 мая ён паведаміў суду, што з’яўляецца абаронцам жанчыны.

«Галіна змагла мне патэліць з РУУС 9 мая. Паспела паведаміць, што абвінавачваюць яе ў тым, што яна нібыта чаплялася да людзей, таму і хуліганства. Але сястра не прызнала віну. Больш падрабязнасцяў пакуль не ведаем, будзем дазнавацца праз адваката. Я, дарэчы, сама ехала да сястры на сустрэчу на плошчу Перамогі, але вось не паспела… Хто ж думаў, што на свята будуць затрымліваць?» — распавяла «Нашай Ніве» сястра Галіны Ларыса.

Сёстры Галіна (справа) і Ларыса ў судзе над апошняй. Ларыса Танкашкур — вядомая паштарка, якую асудзілі на тры месяцы арышту за апублічванне імёнаў падпісчыкаў газеты «На страже». Мы пісалі пра яе раней.

Для Галіны гэта ўжо не першае абмежаванне волі за апошні час. У лютым яе затрымалі на 15 сутак пасля суда над журналісткамі «Белсата» Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай: запрасілі на прафілактычную гутарку ў РУУС і больш не выпусцілі, склаўшы пратакол па артыкуле 23.4 КаАП.

У верасні ж яна адсядзела 7 сутак, трапіўшы за краты нібыта за ўдзел у пікеце каля Чырвонага касцёла (дарэчы, пасля вызвалення жанчына змагла аспрэчыць гэты прысуд у Мінскім гарадскім судзе). Яшчэ на 15 сутак яе арыштоўвалі за ўдзел у першым маршы пенсіянераў. А ў чэрвені яна атрымала 1215 рублёў штрафу за пікет на Камароўцы.

Да 2020 года Галіну неаднаразова затрымлівалі падчас правядзення маршаў прадпрымальнікаў і «недармаедаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны16

Пра што можа расказаць унікальная кафля, вывезеная з раскопак у Навагрудку ў Піцер20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных34

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць