Памёр Станіслаў Гусак. Ён быў аўтарам ідэі Балтыйска-Чарнаморскага калектара
Станіслаў Гусак памёр 17 мая ў бальніцы пасля трэцяга інсульту, не дажыўшы да 72-годдзя 12 дзён.

Станіслаў Гусак у 2008 годзе. Фота «Радыё Свабода»
У беларускіх колах ён быў вядомы як аўтар ідэі і канцэптуальнай распрацоўкі праекта Балтыйска-Чарнаморскага нафтавага калектара, які зрабіў краіны Балтыі, Беларусь і Украіну незалежнымі ад паставак паліва з Расіі
Таксама Станіслаў Рыгоравіч стаяў ля вытокаў заснавання БНФ, быў намеснікам старшыні Аб'яднанай дэмакратычнай партыі.
З 1993 года ўваходзіў у склад Ценевага кабінета Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання, быў у камандзе Зянона Пазьняка на выбарах 1994 г.
Каментары