Грамадства66

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Гамяльчук Мікалай Стагурскі пасля ад'езду за мяжу расказаў, што яго спрабавалі вербаваць спецслужбы. Пасля гэтага пра яго напісаў Азаронак, а па яго малодшага брата Змітра і бацьку прыйшлі сілавікі. Зміцер расказаў пра тыя падзеі.

Зміцер Стагурскі. Фота: архіў суразмоўцы

«Байсол» збірае грошы, каб дапамагчы Змітру Стагурскаму ўладкавацца за мяжой — паўдзельнічаць можна тут.

«Ці ты хочаш зладзіць нейкі тэракт?»

Гамяльчук Мікалай Стагурскі ў 2022 годзе працаваў у рэстаране хуткага харчавання, калі яго затрымалі па палітычнай адміністрацыйнай справе і паспрабавалі завербаваць. Па заданні спецслужбаў ён звязаўся з «Байсолам» і папрасіў дапамогу, а потым зняўся ў рэпартажы для дзяржТБ з расказам, што быццам бы не атрымаў ад «Байсола» ніякай дапамогі.

У выніку Стагурскі вырашыў перапыніць кантакты з органамі і з’ехаў з Беларусі.

На той час Зміцер, малодшы брат Мікалая, толькі сканчваў школу. Пазней ён паступіў у Рэчыцкі аграрны каледж, вучыўся на заатэхніка, і паспеў дабрацца да пераддыпломнай практыкі — па стане на люты 2025-га Зміцер якраз яе праходзіў.

Змітру на той час было 19 гадоў, ён жыў у Гомелі. Аднойчы ранкам, калі хлопец збіраўся ісці на практыку, да яго пачалі ламацца ў дзверы:

«Падыходжу да дзвярэй, бачу — там двое мужчын у цывільным адзенні. Дзверы былі адчыненыя, і яны ўвайшлі спакойна. Адразу ж адабралі тэлефон і пачалі соваць мне паперкі, што яны з міліцыі. Мне пазваніла мама, дык яны проста выключылі мой тэлефон.

Потым яны прайшлі ў пакой для вобшуку. Прасіў у іх ордэр — спачатку праігнорылі, потым паабяцалі даць ордэр пазней, але ў выніку так і не далі».

Змітра адвезлі ў аддзяленне міліцыі, дзе пачалі распытваць наконт брата:

«Пыталіся: давай кажы, мы ведаем, што ты з ім камунікуеш. «Магчыма, ён цябе тузае за нейкія нітачкі? Ці ты хочаш зладзіць нейкі тэракт?» Адказваў, што я цяпер вучуся і ў мяне нічога такога няма ў планах».

Тады Змітру пачалі пагражаць, што падкінуць наркотыкі, ён пачуў размову сілавікоў пра тое, які для яго можна прыдумаць крымінальны артыкул. Скончылася тым, што ў тэлефоне хлопца знайшлі падпіску на паблік «Гомель анлайн» і прысудзілі 15 сутак арышту за падпіску на «экстрэмісцкі» канал.

Яшчэ да суда, у «малпоўніку», Зміцер сустрэў свайго бацьку. Стагурскага-старэйшага затрымалі праз гадзіну пасля яго, яму таксама выпісалі 15 сутак. Самога Змітра ў ізалятары моцна ўдарылі па назе — маўляў, «няправільна стаяў». Хлопец атрымаў разрыў меніска і дагэтуль адчувае боль.

На Стагурскіх звярнулі ўвагу пасля пагрозаў ад Рыгора Азаронка. 25 студзеня 2025-га прапагандыст апублікаваў у сваім тэлеграм-канале пост суполкі «Их ждет суд», аўтары якога быццам бы бачылі ў дзеяннях Мікалая Стагурскага чатыры крымінальныя артыкулы.

«Дачакаўся, пакуль выпусцяць бацьку — ён выйшаў сівы»

Свае 15 сутак Зміцер правёў з іншымі «экстрэмістамі» — дырэктарам таксапарка, праграмістам і кіраўніком аддзела ў адной з гомельскіх арганізацый. Кажа, што ставіліся да іх, «як да быдла» — мацюкаліся, называлі вырадкамі. 

Спаў хлопец на падлозе, двойчы хадзіў на допыты. На апошнім пачалі пагражаць, што павязуць у лес, зламаюць нагу ці нешта падкінуць.

Калі Зміцер выйшаў з ізалятара, яго сустрэла маці:

«Яна мне потым апісала, што я быў бледны, глядзеў у адну кропку і баяўся ёй нешта сказаць. Дачакаўся, пакуль выпусцяць бацьку — ён выйшаў сівы і таксама баяўся нешта сказаць».

Праз тыдзень Змітру пазванілі і сказалі, што ён можа прыйсці па свой ноўтбук, які ў яго забралі падчас вобшуку. І з таго часу пачаліся пагрозы:

«Казалі: мы можам цябе недзе закрыць, калі ты камусьці раскажаш [пра арышт]. Таксама і бацьку пагражалі, што пасадзяць мяне, калі ён камусьці раскажа. І таму, праз гэтыя пагрозы, мне давялося з’ехаць».

Бацька Змітра таксама пакінуў Беларусь. Мужчына мае ізраільскае грамадзянства ў дадатак да беларускага, але перад арыштам у яго забралі абодва пашпарты — давялося рабіць новы дакумент.

Сам Зміцер цяпер асвойваецца ў Еўропе і падумвае зноў пайсці вучыцца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Язэп
    18.05.2025
    Неузабаве ў Беларусь прыйдзе вайна. Віця і Дзіма Лукашэнка імгненна ўцякуць на ўрадавым бізнэс-джэце да сваіх грошаў на Блізкі Ўсход. Таракан паспрабуе гуляцца ў кардонавага генералісімуса, але працягне да першага ракетнага ўдара па драздах. А ўсё кдбісты, губазікаўцы і турэмшчыкі застануцца сам на сам з усімі тымі, каго яны катавалі. Вось толькі ў руках у апошніх будуць ня кветачкі-шарыкі, а зброя. І мацнейшае жаданне паквітацца.
  • Дзядзька з-пад Гаю
    19.05.2025
    Надыдзе час, і што зробіць народ з тымі ды ім падобнымі вырадкамі, што здзекваліся з суачыннікаў, катамі-войтамі панскімі, - не хочацца нават уяўляць!
  • Адам Иосифович
    19.05.2025
    Не смеши, ты же в Польшу сбежал и возвращаться не собираешься. И остальные диванные герои тоже.

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць