Нерухомасць44

Будаўніцтва каштавала 60 мільёнаў еўра. Што ўнутры новага міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску ФОТЫ

У пачатку мая ў сталіцы афіцыйна адкрылі Мінскі міжнародны выставачны цэнтр. Узвёў яго для горада забудоўшчык жыллёвага комплекса «Паўночны бераг» — інвестар з ААЭ. Realt пабываў унутры новай выставачнай пляцоўкі.

Фота туті далей: Realt.by

Знаходзіцца ММВЦ побач з кальцавой, мікрараёнам Навінкі і новабудоўлямі «Паўночнага берага». Пабудавалі комплекс усяго за 31 месяц, здаўшы збудаванне раней на год. У самыя пікавыя месяцы на аб'екце адначасова працавала каля 500 спецыялістаў.

На будаўніцтва комплексу забудоўшчык выдаткаваў больш за 60 мільёнаў еўра. Усе канструкцыі тут — беларускія.

Зайшоўшы ўнутр выставачнага цэнтра, наведвальнікі трапляюць у велізарны паветраны атрыум (вышыня ў ім — больш за 20 метраў). Тут знаходзіцца рэсэпшн, касы і разумныя турнікеты, якія пры неабходнасці нават вымяраюць тэмпературу наведвальнікаў.

Дах абсталяваны падагрэвам, каб у зімовыя месяцы на ім не збіраўся снег.

Будынак плошчай 37 тысяч квадратных метраў перадаюць кампаніі «Белэкспа», якая стане аператарам цэнтра.

Да 2017 года міжнародныя выставы ў Мінску часцей за ўсё праходзілі ў будынку 1960-х гадоў на вуліцы Янкі Купалы. Потым гэты выставачны цэнтр знеслі (на яго месцы ўжо стаіць гатэль), а сталіца на некаторы час засталася без галоўнага выставачнага павільёна.

У новым комплексе запраектавана 5 выставачных залаў, 5 кангрэс-залаў і 4 канферэнц-залы. Адначасова выставачны цэнтр, які ўзвёў дэвелапер «Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд», можа прыняць 15 тысяч чалавек.

У адной з канферэнц-залу чэрвені гэтага года пройдзе Еўразійскі эканамічны форум.

Побач з ёй знаходзіцца пакой для vip-персон з асобным ліфтам, які вядзе ў рэстаран наверсе.

Цяпер у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры стаіць экспазіцыя прысвечана 80-годдзю Перамогі.

На другім паверсе дзясяткі перагаворных. Гэтыя памяшканні можна будзе арандаваць падчас правядзення мерапрыемстваў.

Тут жа на другім узроўні знаходзіцца рэстаран «Лідо», разлічаны на 260 месцаў. Плануецца, што хутка ён запрацуе на пастаяннай аснове.

Каментары4

  • Ёсік
    18.05.2025
    Увесь час там будзе толькі аб вайне, няма больш чым выхваляцца, ды і няма каму прыязджаць. Незразумела, на халеру такія плошчы, мо толькі калій з Салігорску захоўваць пад дахам. У лідо будуць жыхары паўночнага берагу прыходзіць? Кім толькі Беларусь не была ў вільготных марах дырэктара саўгаса - і дрэваапрацоўваючай краінай, і сельскагаспадарчай, і хакейнай, і ваеннай, і кім толькі яшчэ, а ўсё ў с.ацы.
  • Ещё одна
    18.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .
    18.05.2025
    Будуюць гіганцкія пустыя прасторы. "Першы нацыянальны ТЦ" - тое ж самае.
    Нават Нацыянальная Бібліятэка, з якой параўноўваюць, некалькі ўтульней.

    На ўсіх фота толькі 3 міліцыянеры ў чорным, 2 ахоўніка ў блакітным і 1 аператар відэаназірання. Людзей няма.

    І невядома для чаго знішчылі рэльеф. Тут быў схіл, яго можна было выкарыстаць і абыграць, тым больш, у плоскай Беларусі. Не, перасунулі кілатоны зямлі, каб стала ідэальна роўненька.

    Ай:( Дурная ўлада дурная ва ўсім.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец4

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

Былая прэм'ерка Ісландыі: Ісландская мова пад пагрозай знікнення23

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць