Грамадства

Беларусы звярнуліся да Сусветнага рэгулятара даменаў з просьбай забраць дамен .by у ААЦ. Што ім адказалі?

Пасля блакавання Tut.by і візіту сілавікоў у Hoster.by беларусы на заклік тэлеграм-каналаў паспрабавалі ў лістах да ICANN пераканаць сусветнага рэгулятара даменных імёнаў пазбавіць Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Беларусі (ААЦ) права кіраваць даменнай зонай .by.

На cёння паўнамоцтвамі галоўнага адміністратара даменнай зоны. by валодае менавіта ААЦ. Але за ўсімі даменнымі адміністратарамі стаіць сусветны рэгулятар даменных імёнаў — ICANN, які мае права пазбавіць даменнага адміністратара гэтых паўнамоцтваў шляхам перадэлегавання іх іншай арганізацыі. Пра гэта гаварылася ў закліку да ICANN. Дзясяткі людзей далучыліся да ініцыятывы і сталі адпраўляць у ICANN лісты, з просьбай звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі.

Выданне dev.by атрымала копію адказу ад IСANN:

«Шкадуем аб праблемах, з якімі вы сутыкнуліся з даменам .by. Даменныя імёны, якія скончваюцца на двухлітарны код краіны — дамены верхняга ўзроўню (ccTLD), такія як.by, адмініструюцца country-code менеджарамі. Аператары прызначаюцца ў кожнай краіне ў адпаведнасці з мясцовым заканадаўствам сумесна з мясцовай інтэрнет-супольнасцю і мясцовымі органамі ўлады. У ICANN няма паўнамоцтваў удзельнічаць у правядзенні аперацый ccTLD і няма дамоўных паўнамоцтваў для прыняцця мер па выкананні патрабаванняў у дачыненні да аператараў ccTLD», — адказалі ў IСANN.

Са скаргамі і пытаннямі па тэме ICANN прапанаваў звяртацца ў ААЦ, указаўшы яго пошту і тэлефон.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць