Грамадства

Бангладэш, Лаос, М'янма: хто яшчэ выкарыстоўвае самалёты Як-130 і як яны апынуліся ў Беларусі?

Катастрофа Як-130 у жылой зоне Баранавічаў са смерцю адразу двух пілотаў прыцягнула ўвагу грамадства да праблем айчыннай авіяцыі. Што гэта за самалёты — Як-130, і як яны апынуліся ў Беларусі?

Да пакупкі Як-130 у 2015-м Беларусь не абнаўляла свой баявы авіяпарк ажно з часоў Савецкага Саюза. І Баранавіцкі авіярамонтны завод ужо не мог ратаваць — пытанне стаяла ў механічнай, а не электроннай функцыянальнасці старой тэхнікі. 

Лукашэнка у 2013-м казаў міністру абароны Расіі Сяргею Шайгу, што яму «не хапае двух дзясяткаў сучасных самалётаў». Што прапаноўвала Расія ў адказ? Размясціць авіябазу. 

Не прадаваць беларусам сучасных знішчальнікаў выглядае палітычным разлікам Крамля, каб урэшце змусіць да размяшчэння войскаў. 

Цынізм стаўлення ілюструе такая гісторыя: у тым жа 2013-м Індыя вяртала Расіі 18 Су-30К у абмен на Су-30-МКІ. Расіяне намерваліся перапрадаць тыя самалёты па нізкай цане, што было б выгадна Беларусі, але самалёты… аддалі ў Анголу, у якой не было грошай, таму давялося яе яшчэ пад гэта і крэдытаваць.

Самалёты ў Анголу пастаўляліся з Баранавічаў, дзе на 558-м авіязаводзе тыя былі дапрацаваныя «фактычна да ўзроўню Су-30СМ».

Аб тым, што гэта была палітычная гісторыя, сведчыць наступны факт — у выніку Беларусь усё ж атрымала некалькі Су-30СМ, але толькі ў 2019-м, калі пытанне авіябазы канчаткова сышло з парадку дня.

А ў тых гадах расіяне ў выніку пагадзіліся паставіць толькі Як-130 — вучэбны самалёт, які хоць і можа браць пад крылы да трох тон узбраенняў, але лічыць яго заменай ці канкурэнтам знішчальніку нельга.

Сэнс кампактнага самалёта-трэнажора ў тым, каб рыхтаваць пілотаў для найноўшых знішчальнікаў, істотна ашчаджаючы пры гэтым на амартызацыі. На момант пастаўкі Як-130 у Беларусі проста не было такіх знішчальнікаў, для пілатавання якіх трэба было набрацца досведу.

Айчынныя і расійскія эксперты высока цэняць характарыстыкі Як-130 і лічаць яго някепскім — гэты самалёт можна лічыць аналагам штурмавіка.

Ваенны эксперт Ягор Лебядок у каментары «Нашай Ніве» сказаў, што такой краіне, як Беларусь, 12 (ужо 11) самалётаў хопіць для рашэння штурмавых задач пры лакальным канфлікце. Таксама яго думка ў тым, што гэта самалёты, якія мы можам абслугоўваць. 

У той жа час заходнія аналітыкі ставяць Як-130 далёка ззаду аналагаў з Тайваня, Кітая і Карэі. 

«Вельмі нізкія паказчыкі набору вышыні, сярэдняя манеўранасць, нізкая аператыўная вышыня і дагукавая хуткасць, што часткова кампенсуецца бартавой электронікай, сэнсарамі і доступам да прасунутага ўзбраення. Кепскія лётныя паказчыкі кажуць, што ён не зможа праявіць сябе ў паветраным баі», — пісала пра Як-130 выданне MilitaryMagazine, на якое часта спасылаюцца ў Расіі.

Апроч Беларусі і краіны-вытворцы, такія самалёты ёсць у іншых небагатых краінах: М'янме, Бангладэш, Лаосе, В'етнаме, Сірыі і Алжыры.

Украінцы трэніруюцца на чэшскім L-39, які выпускаўся па 1996 год і можа лічыцца маральна састарэлым. У балтыйскіх краін таксама L-39. Палякі трэніруюцца на італьянскім M-346, які ўзнік на напрацоўках Як-130 — італьянцы з Alenia Aermacchi Leonardo S.p.A. спачатку разам з Расіяй распрацоўвалі Як-130, але потым выйшлі з угоды і стварылі свой трэніровачны самалёт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць