Францыя прыпыніла дазвол «Белавіі» на палёты, рэйс Парыж — Мінск адменены
Францыя прыпыніла дазвол «Белавіі» на палёты і забараніла сваім бартам лётаць у паветранай прасторы Беларусі.
«У мэтах бяспекі пасажыраў я папрасіў авіякампаніі, якія працуюць у Францыі, больш не лётаць над паветранай прасторай Беларусі. Дазвол на палёты «Белавія» таксама прыпынены», — паведаміў у твітары дзяржсакратар пры Міністэрстве транспарту Францыі Жан-Батыст Джэбары.
Такім чынам рэйс Парыж — Мінск сёння адменены.
Каментары