Грамадства

«Я з'ехаў, бо зразумеў, што прыйдуць». Пінскі экс-суддзя Аляксей Пацко распавёў пра ператрус

Летась 10 жніўня Пацко адмовіўся судзіць затрыманых па 23.34 і прынцыпова звольніўся. Уладкаваўся памочнікам адваката. А сёлета 25 мая ў яго раптам прайшоў ператрус, пра гэта паведамілі праваабаронцы.

Падчас ператрусу канфіскавалі тэхніку і дакументы.

Сам экс-суддзя коратка пракаментаваў гэта так:

«Я знаходжуся за мяжой — з’ехаў нядаўна, бо зразумеў, што неўзабаве па мяне прыйдуць. Так лічыць былі падставы.

Вобшукі сапраўды прайшлі ў офісе і ў маці. Падчас іх сілавікі казалі, што на Пацко заведзеная нейкая справа, штосьці звязанае з падробкай дакументаў. Але дакладна якая справа і за што — пакуль невядома. З чым звязаны такі раптоўны ціск на мяне пакуль таксама сказаць не магу».

Паведамлялася, што затрыманая маці Пацко. Гэта няпраўда.

«Маці не затрымлівалі — забралі для дачы тлумачэнняў, пасля адпусцілі», — паведаміў Аляксей Пацко.

«Я не хацеў разглядаць справы па артыкуле 23.34». Суддзя з Пінска прынцыпова звольніўся

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі38

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк пра Бабарыку і Калеснікаву: Ніякая турма не пераробіць такіх95

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў158

У Аўстраліі кіроўца аўтобуса ўратаваў каалу, якая перабягала дарогу

Адна з найбагацейшых сем'яў Саудаўскай Аравіі хоча набыць замежныя актывы «Лукойла»5

Ларысе Долінай усё ж давядзецца пакінуць прададзеную кватэру5

Перад УНС сілавікі нагнятаюць атмасферу6

Зяленскі: ЗША перададуць Расіі абноўлены мірны план1

Беларус паставіў новую SIM-картку і атрымаў доступ да чужых перапісак у тэлеграме13

«Сабачая савецкая сістэма». Алесь Бяляцкі расказаў пра стаўленне ў турме да нобелеўскага лаўрэата8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі38

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць