Грамадства

Колькі будзе каштаваць Беларусі авіябайкот у выніку пасадкі Ryanair

І «Белаэранавігацыя», і «Белавія» прыносілі Беларусі вялікія прыбыткі. 

Перш за ўсё ад спынення авіязносін з ЕС пацерпіць нацыянальны правайдар аэранавігацыйных паслуг «Белаэранавігацыя». 

Мінскі цэнтр кіравання паветраным рухам абслугоўвае 980 кампаній са 100 краін свету. 83% палётаў прыходзіцца на транзітны паток, 17% — з пасадкамі ў Беларусі. Актыўней за ўсё паветраную прастору Беларусі выкарыстоўвалі расійскія авіякампаніі.

Больш за тое, усе грузавыя рэйсы з Блізкага Усходу ў ЗША і з Еўропы ў Кітай праходзілі праз Беларусь. У апошнія дапандэмічныя гады «Белаэранавігацыя» магла зарабляць да $50—70 мільёнаў штогод на дыспетчарскім абслугоўванні замежных авіякампаній. Нават калі частка транзіту захаваецца, страты будуць вылічацца дзясяткамі мільёнаў даляраў штогод.

Што датычыць «Белавіі», кампанія зарабляла найбольш на транзіце пасажыраў між Расіяй і Украінай. Гэты кірунак развіўся пасля таго, як у 2015 годзе спыніліся прамыя авіязносіны між Расіяй і Украінай. Па выніках 2017 года доля трансферных пасажыраў на рэгулярных рэйсах «Белавіі» складала 49%. Таму закрыццё палётаў у ЕС і ва Украіну будзе наймацнейшым ударам для бізнэсу авіякампаніі.

Выручка «Белавія» за дапандэімічны 2019 год склала каля 883 мільёнаў беларускіх рублёў (каля 430 млн USD). Пры гэтым чысты прыбытак «Белавія» і ў 2018, і ў 2019 гадах склаў больш за 68 мільёнаў BYN (каля 33 млн USD). Забарона на палёты «Белавія» ў краіны Еўрасаюза і Украіну, такім чынам, прывядзе да зніжэння абаротаў нават на сотні мільёнаў за год і з усёй імавернасцю зробіць беларускую нацыянальную кампанію стратнай.

Але найбольшыя страты Беларусі будуць ускосныя — ад санкцый і ізаляцыі, у якія краіна трапляе паралельна. Для заходняга бізнэсу Беларусь робіцца ізгоем, для кітайскага і арабскага капіталу яна, адпаведна, таксама ў адзін момант перастае быць прывабнай. Краіна страчвае свае транзітныя перавагі і перастае разглядацца як трамплін у рэгіён.

Каментары

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць