Культура1818

Пінігін: Ніякага «блату»

заявіў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску новы мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

«Я ніколі не буду ставіць п’есу толькі таму, што гэта беларускі тэкст ці беларускі аўтар», —

заявіў 25 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску Мікалай Пінігін, новы мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Гэта не азначае, растлумачыў Пінігін,

што ў тэатры не будзе беларускай драматургіі, але п’есы будуць ацэньвацца з пункту гледжання мастацкай вартасці тэксту.

Кажучы пра пераўтварэнні ў тэатры ў сувязі з яго прыходам на пасаду мастацкага кіраўніка, Пінігін паабяцаў, што

«крыві не будзе».

Паводле слоў рэжысёра, Купалаўскі тэатр вызначаецца добрай, таленавітай трупай, асабліва яго маладая частка. Ёсць некаторыя праблемы сярод акцёраў сярэдняга ўзросту, але яны не запатрабуюць масавага звальнення, заявіў Пінігін. З рэпертуару тэатра, паведаміў мастацкі кіраўнік, у найбліжэйшы час знікнуць некалькі спектакляў, шэсць‑сем — з вялікай сцэны, прыкладна пяць — з малой.

Акрамя гэтага, падкрэсліў Пінігін, малая сцэна павінна стаць эксперыментальнай пляцоўкай не толькі для маладых рэжысёраў і драматургаў, але і ў цэлым тым месцам, дзе «штосьці адбываецца як творчы працэс».

«У нашым тэатры заўсёды адчынены дзверы для маладых, ніхто не забараняе прыйсці і паставіць спектакль на малой сцэне, — сказаў рэжысёр.

— Але толькі ў тым выпадку, калі гэты рэжысёр можа выразна і ясна растлумачыць, што ён хоча рабіць, чаму і для чаго».

Пінігін падкрэсліў, што ён будзе супрацоўнічаць толькі з тымі маладымі рэжысёрамі і аўтарамі, у якіх ён упэўнены і тэксты якіх яму цікавы.

Гаворачы аб прэм’ерах у тэатры, Пінігін адзначыў п’есу Франсіса Вебера «Вячэра з прыдуркам», дзе ён выступае ў якасці рэжысёра‑пастаноўшчыка. Гэты спектакль, прэм’ера якога пройдзе 7 ліпеня, закліканы «выканаць» апошняе распараджэнне Міністэрства культуры аб тым, што «тэатр павінен зарабляць грошы», заявіў Пінігін. Мастацкі кіраўнік Купалаўскага упэўнены, што гэты камедыйны спектакль стане касавым, будзе прыносіць прыбытак.

Адзін з маштабных праектаў Купалаўскага тэатра і асабіста рэжысёра Пінігіна

— рэканструкцыя вечара ў Нясвіжскім палацы з выкарыстаннем элементаў балета і оперы.

У аснове гэтага дзеяння будзе спектакль паводле сцэнарыя Уршулі Радзівіл, якая жыла ў XVIII стагоддзі і пісала п’есы для палацавага тэатра ў Нясвіжы. Прэм’ера прызначана на 2010 год.

Юлія Міцкевіч, БелаПАН

Каментары18

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў1

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў13

На Гомельшчыне дрэва ўпала на рэйсавы аўтобус з пасажырамі

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за апошнія 16 гадоў4

З'явіліся антуражныя ФОТЫ, як выглядае былая Валадарка не толькі звонку, але і знутры5

Белы дом уключыў у склад Рады міру замест Беларусі Бельгію26

«Магія па-за Хогвартсам». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму выяву майстра на бляшанках з півам друкуюць дагары нагамі5

Трамп у Давосе быў з заўважным сіняком на левай руцэ ФОТАФАКТ6

Мукавозчык нафантазіраваў свой дыялог па тэлефоне з Калеснікавай. Ніякай размовы, натуральна, не было19

Вікторыя Кульша, якую судзілі зноў і зноў пяць разоў: Калі на зямлі існуе пекла, то яно ў калоніі ў Зарэччы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў1

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць