Грамадства

«Я інакш не мог» — акцёр Маляваныч пра звальненне з тэатра «за парушэнне кодэкса гонару»

З тэатра імя Горкага «за парушэнне кодэкса гонару» быў звольнены Аляксандр Ждановіч. Акцёр, знакаміты Маляваныч з «Калыханкі», колішні кіраўнік тэатра-студыі «Радасць» для дзяцей-інвалідаў расказаў «Нашай Ніве» пра свае адчуванні.

— Спадар Аляксандр, як у вас настрой?

— Божачкі мае, надвор’е цудоўнае, наперадзе лета, я зазнаў шмат падтрымкі ад людзей. Увогуле жыццё — цуд, а выпрабаванні, якія Бог дасылае, дык і дзякуй яму за гэта. Тое, што са мной здарылася, па-першае, было прадказальна, па-другое, гэта драбніца ў параўнанні з тым, як пакутуюць людзі ў турмах, колькі ў нас паламаных лёсаў. Таму трымаюся, усё добра.

— Вы кажаце, што гэта было прадказальна — чаму вы думалі, што вас звольняць?

— Не хачу варочаць брудную бялізну. Ніхто не вінаваты ў тым, што адбылося, людзі на кіруючых пасадах сабе не належаць — яны належаць сістэме, якой служаць. Усё гэта і смешна, і горка.

— Ведаючы пра рызыкі, вы працягвалі выказвацца, у тым ліку ў сацсетках, — чаму?

— (смяецца) Мне казалі, што не трэба. Я насамрэч чакаю нечага горшага — зрэшты, як кожны з нас — і думаю, так яно і будзе, мы жывём як на мінным полі. Не ведаю чаму. Як кажуць, «я інакш не мог», хоць, можа, гэта неразумна і неасцярожна. Магчыма, сумленне падказвае, што рабіць, альбо эмацыйнасць залішняя. Я шмат думаю пра тое, што адбывалася, адбываецца і будзе адбывацца. Хочацца дайсці да нейкага адказу, але ў мяне яго няма. Не ведаю. Адзін жыве, каб проста жыць і жылі яго дзеці, — і гэта нармальна, а іншы кіруецца нейкімі большымі вымярэннямі. Я раю кожнаму хоць неяк абазначаць сваю пазіцыю, інакш мы зусім пакоцімся ў прорву — мы і так коцімся, але ж не па сваёй волі. Агідна будзе, калі мы ўласнымі рукамі для сябе і дзяцей выбудуем турму.

— Ці можна было пасля жніўня працягваць працаваць у дзяржаўным тэатры, як раней?

— Таксама пытанне, дарэчы, і дырэктар тэатра мне яго задаў — мы ж не проста сказалі адзін аднаму «да пабачэння», мы паразмаўлялі і ён паспрабаваў данесці мне сваю пазіцыю. Кожны ж, у тым ліку амапавец які, мае сваё апраўданне, ніхто не скажа, што служыць злу. І вось дырэктар мяне такім чынам папракнуў — і я згадзіўся. Так, маё сумленне было не зусім чыстае. Таму звальненне — насамрэч нейкае вызваленне, мне стала ў чымсьці лягчэй, хоць гэта і страта магчымасці прафесійнага росту. Бо тэатр Горкага — не апошні паводле колькасці асоб, побач з якімі можна развівацца. Але [калі] не гэты тэатр, будзе нешта іншае, я ўжо маю прапановы, да таго ж ніколі адной гэтай працай не абмяжоўваўся.

— Як гэта — развітацца з тэатрам свайго жыцця па такой прычыне?

— О, Езус Марыя… Канечне, вялікай радасці няма, але зноў жа гэта было прадказальна. Цікавае пытанне, а што далей? Як культура можа існаваць у такіх варунках, калі яна сама па сабе мяркуе выказванне асобай нейкай пазіцыі? Без гэтага атрымліваецца проста халтура, абслугоўванне чужых інтарэсаў, у СМІ гэта называецца прапагандай. Значыць, далей мы будзем толькі весяліць людзей і ставіць камедыі?..

Чытайце таксама:

З Рускага тэатра звольнілі Маляваныча

Маляваныч: У пад'ездзе суседзі павесілі плакат, што ганарацца мной. А каля турмы сустракала траціна тэатра

Родныя расказалі, як затрымалі легендарнага Маляваныча

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу72

Грамадствадапоўнена72

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу72

Грамадствадапоўнена72

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць