Інтэрнэт і СМІ

Галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава і журналіст Алена Таўкачова абвінавачваюцца ў саўдзеле ў нявыплаце падаткаў

Сёння Мінскі гарадскі суд у закрытым рэжыме разгледзеў скаргу на змяшчэнне пад варту галоўнага рэдактара Tut.by Марыны Золатавай і журналіста партала Алены Таўкачовай.

Стала вядома, што іх абвінавачваюць у саўдзеле ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 1 арт. 16 ч. 2 арт. 243 КК), санкцыя артыкула прадугледжвае да 5 гадоў «хіміі» ці ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Tut.by у сваім тэлеграм-канале.

Суд пакінуў у сіле самую суровую меру стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Зыходзячы з практыкі можна дапусціць, што яна абраная на два месяцы, затрыманыя нашы калегі былі 18 мая, знаходзяцца ў СІЗА №1 на Валадарскага.

Усяго па справе Tut.by затрымалі 15 чалавек, у тым ліку супрацоўнікаў рэдакцыі, якія па сваёй працы не звязаныя з эканамічнай дзейнасцю кампаніі, выплатай падаткаў і юрыдычнымі аспектамі працы, нагадвае выданне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Голас не па-мужчынску: як медыцына дапамагае пры мутацыйным фальцэце1

Узламаны акаўнт «Лініі Сталіна» пачаў публікаваць зводкі пра сотні збітых над Расіяй беспілотнікаў — ніхто не заўважыў падвоху3

Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі стаў палітолаг-прапагандыст Вадзім Баравік15

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета13

Памёр музыка Алег Тумашоў, былы вакаліст гурта Ulis7

Па «справе Гаюна» асудзілі шматдзетную маці з Мазырскага раёна1

Ва Украіне арыштавалі прарасійскага дэпутата Вярхоўнай Рады. Яго нібыта выдалі з ААЭ

На дне колішняга Кахоўскага вадасховішча цяпер растуць таполі і вербы, а ў Дняпро вярнуліся асятры3

12 беларускіх прыказак, якія дапамогуць вам у любой спрэчцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць