Грамадства77

Звольнілі начальніцу медчасці калоніі Бабруйска — яе абвінавачваў блогер Ермашук

«У мяне на той момант ужо была анкалогія, і яны маглі на ранняй стадыі гэта знайсці».

Дар’я Ласкаўнёва, экс-начальніца медчасці калоніі №2 у Бабруйску.

Чуткі пра тое, што начальніца медыцынскай часці бабруйскай калоніі №2 звольненая з пасады, хадзілі яшчэ ў пачатку гэтага года. Цяпер іх пацвердзіў зняволены, які нядаўна выйшаў на свабоду.

«З зоны выйшаў чалавек, з якім я перасякаўся там, і пацвердзіў інфармацыю пра Ласкаўнёву, — падзяліўся з «Нашай Нівай» блогер Вадзім Ермашук.

Чытайце таксама:«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»

«Як ён мне сказаў, на звальненне Ласкаўнёвай у тым ліку паўплывалі мае інтэрв’ю для СМІ, дзе я расказваў пра жорсткае абыходжанне з людзьмі ў «нізкім статусе», а таксама пра абыякавасць медыкаў. Яшчэ ў 2021-м, да затрымання, я пайшоў паказаць свае радзімкі анколагам — павінен быў выдаліць іх, абследаваць, але мяне пасадзілі. На зоне мне стала вельмі дрэнна, і я прасіў Ласкаўнёву праверыць маю радзімку. Усё, што я чуў у адказ: «Ты не ў санаторыі, ты не ў дзіцячым лагеры, ты ведаў, на што ідзеш і куды». Я даводзіў ёй, што яна ж доктар і давала клятву Гіпакрата, але Ласкаўнёва мне тады адказала, што яна найперш афіцэр, а потым ужо медык».

Чытайце таксама: «Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

Вадзім Ермашук. Фота: «Наша Ніва».

У змаганне за Вадзіма, пакуль ён быў за кратамі, уключылася яго сям’я, пачала актыўна пісаць лісты з просьбай праверыць яго здароўе — на адрас начальства калоніі і ў пракуратуру.

«Але яны адпісалі маёй цётцы, што ўсё з маім здароўем нармальна, хаця ў мяне на той момант была анкалогія, і яны маглі на ранняй стадыі гэта знайсці. Мала таго, за лісты маіх сваякоў мяне яшчэ і прысароміла незадаволеная Ласкаўнёва: «Што там твае скардзяцца, што ты там нагаварыў? Паглядзі, як ты добра выглядаеш, тут яшчэ і горш людзі выглядаюць, а ў цябе ўсё нармальна». А мне было вельмі дрэнна, я згасаў».

Адказы сваякам Вадзіма за подпісам начальніка калоніі Яўгена Бубіча, згодна з якімі блогер не скардзіўся на стан здароўя і яно ацэньвалася як «здавальняючае».

Маёр унутранай службы Дар’я Ласкаўнева — ураджэнка горада Нікель Мурманскай вобласці Расіі. Грамадзянства Беларусі атрымала ў 2009 годзе. Жанчына паступіла на службу ў 2010-м на пасаду доктара-тэрапэўта, паведамлялі ў «Белполе». За сем гадоў з лейтэнанта жанчына даслужылася да маёра ўнутранай службы. Яе муж — таксама частка пенітэцыярнай сістэмы: прынамсі, раней працаваў у выхаваўчай калоніі №2 Бабруйска, дзе ўтрымліваюцца непаўналетнія злачынцы.

Дар’я Ласкаўнёва, экс-старшыня медчасці Бабруйскай калоніі.

«У калоніях, канечне, працуюць добрыя медыкі, але такіх адзінкі. А праз такіх, як Ласкаўнёва, людзі трацяць здароўе — я вось выйшаў са злаякаснай меланомай 3-й стадыі — і паміраюць», — не хавае абурэння Вадзім.

Раней пра абуральнае стаўленне начальніцы медчасці да людзей дадаткова расказваў экс-палітвязень Алег Кулеша: «Гэтая жанчына — вялікая прыхільніца Лукашэнкі і выключная садыстка».

У бабруйскай калоніі звальненне Дар’і Ласкаўнёвай «Нашай Ніве» наўпрост не пацвердзілі, прапанаваўшы званіць ёй асабіста. Па нумары, зарэгістраваным на яе імя, дазваніцца не атрымалася: абанент штораз скідае званок.

Каментары7

  • политзек
    06.09.2025
    в колониях не работают хорошие медики. ни одного!!!
    как и в СИЗО.
  • Iмя
    06.09.2025
    политзек, там и вертухаев хорших тоже нету. Одного мы все знаем.
  • От родинки плохо?
    06.09.2025
    Понимаю Алеся Рыгорыча.

Цяпер чытаюць

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў4

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў

Усе навіны →
Усе навіны

12 беларускіх прыказак, якія дапамогуць вам у любой спрэчцы4

З-за расійскіх глушылак амаль 123 тысячы авіярэйсаў сутыкнуліся з праблемамі ў навігацыі3

KFC запусціла сваю службу дастаўкі

Самалёт прэм'ера Арменіі ўпершыню выкарыстаў паветраную прастору Азербайджана

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі10

У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства правядуць у Касцюковічах2

Трамп дапусціў, што запросіць Пуціна на саміт G20 у Маямі12

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху7

Кітайскае тэлебачанне прымусіла Reuters выдаліць відэа, на якім Пуцін з Сі Цзіньпінам разважаюць пра неўміручасць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў4

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць