Гісторыя1515

Беларускі гісторык патлумачыў, як новыя даныя пра радзіму ўсіх славян знішчаюць адны гіпотэзы археолагаў і пацвярджаюць іншыя

Гісторык Вячаслаў Насевіч лічыць, што свежыя палеагенетычныя даныя здымаюць галоўныя спрэчкі вакол паходжання славян. Яго высновы ставяць пад сумнеў заходнюю канцэпцыю і пацвярджаюць ключавую ролю постзарубінецкіх культур.

Прадстаўнікі зарубінецкай культуры ва ўяўленні мастака. Рэканструкцыі выгляду дапоўнены прыродным фонам з дапамогай нейрасеткі

Беларускі гісторык пракаментаваў вынікі маштабнага даследавання ДНК ранніх славян, праведзенага міжнароднай даследчай групы навукоўцаў. Артыкул, апублікаваны ў часопісе Nature, упершыню з высокай дакладнасцю паказвае на геаграфічную калыску славянства — рэгіён, які сёння ахоплівае поўдзень Беларусі і поўнач Украіны.

Палеагенетычныя даследаванні беларусаў ужо даўно ўваходзяць у кола навуковых інтарэсаў Насевіча. Ён з’яўляецца аўтарам двух грунтоўных артыкулаў па гэтай тэме, якія былі апублікаваныя ў апошнія гады: «Этнічнасць нашых продкаў» (2023) і «Беларусы з перспектывы сучасных генетычных даследаванняў» (2024).

«Памыляліся тыя, хто сцвярджаў, што распаўсюджванне славянскіх моў у VI—VIII стагоддзях нашай эры было вынікам пераходу мясцовага насельніцтва на славянскую ідэнтычнасць (Флорын Курта і іншыя). На жаль для іх, генетычныя даныя адназначна сведчаць на карысць масавай міграцыі з аднаго цэнтра», — тлумачыць Насевіч.

Нягледзячы на тое, што дамінуючы ў продкаў славян звычай трупаспалення пакінуў у палеагенетычных даследаваннях велізарны прагал, каб надзейна лакалізаваць цэнтр масавай міграцыі ранніх славян, але вялікія даныя пра славянскія палеагеномы перыяду хрысціянізацыі ў параўнанні з данымі папярэдніх эпох

дазваляюць упэўнена казаць, што найбольш верагодны варыянт радзімы славян — поўдзень Беларусі і поўнач Украіны, гэта значыць, на думку Насевіча, постзарубінецкія культуры.

Археалагічныя культуры пачатку 1-га тысячагоддзя ва Усходняй Еўропе. Зарубінецкая культура пазначана чырвоным колерам. Фота: Wikimedia Commons

Зарубінецкая культура існавала на шырокіх тэрыторыях лесу і лесастэпу Падняпроўя з канца III ст. да н.э. да сярэдзіны I ст. н.э. Яна вылучалася трупаспаленнем у грунтавых могільніках, характэрнай керамікай (часта з шурпатай, храпаватай паверхняй), простымі жылымі пабудовамі і актыўнымі сувязямі з антычнымі гарадамі Паўночнага Прычарнамор’я.

Каля сярэдзіны I ст. н.э. яе носьбіты перажылі міграцыі, што прывяло да ўзнікнення новых груп і стала асновай для фарміравання кіеўскай і іншых раннеславянскіх культур. У навуцы існавалі гіпотэзы пра яе сувязь са славянамі, германцамі, балтамі або нават бастарнамі,

аднак сёння большасць даследчыкаў прызнае істотную ролю зарубінецкай культуры ў этнагенезе славян.

«Тыя археолагі, што даўно гэта сцвярджалі, атрымалі моцны аргумент на сваю карысць. А тыя, хто спрабаваў сцвярджаць іншае, уключаючы вядомага Валянціна Сядова, таксама памыляліся — цяпер гэта можна казаць практычна напэўна», — піша Насевіч.

Палеагенетычныя даследаванні абверглі вісла-одэрскую тэорыю, якая сцвярджала, што вытокі славян трэба шукаць на захадзе

Савецкі і расійскі археолаг Валянцін Сядоў адстойваў заходнюю канцэпцыю паходжання славян, вядомую як вісла-одэрская тэорыя. Паводле яго, вытокі славян трэба шукаць у арэале паміж Віслай і Одэрам, у межах лужыцкай археалагічнай культуры (XII—IV стст. да н.э.), а не ў дняпроўскім рэгіёне, як меркавалі многія яго апаненты. Сядоў лічыў, што менавіта з гэтай культуры праз уплыў паморскіх плямёнаў сфармавалася культура падклошавых пахаванняў (IV—I стст. да н.э.) на тэрыторыі сучаснай Польшчы, якую ён называў першай сапраўды праславянскай.

Далейшае развіццё адбывалася праз пшэворскую культуру (I ст. да н.э. — IV ст. н.э.), дзе славянскі элемент асабліва моцна праяўляўся на ўсходзе, у Павісленні. Такі ланцуг культур, паводле Сядова, наўпрост вёў да раннеславянскіх археалагічных супольнасцяў і пацвярджаў заходнія карані славян. Палеагенетычныя даследаванні абвяргаюць гэта.

«На новым, больш шырокім матэрыяле пацвердзілася, што генетычны профіль першых славян быў найбліжэйшым да палеагеномаў жалезнага веку Літвы (іншых паблізу проста няма), але адрозніваўся значна большай доляй паўднёвага кампанента (гаплагрупа I2a1).

Яго крыніца пакуль надзейна не вызначаецца, бо розныя мадэлі даюць падобныя вынікі. Але набыты гэты кампанент быў прыкладна ў I тысячагоддзі да н.э.», — тлумачыць Насевіч.

Тая ж праблема з трупаспаленнем стала прычынай, чаму практычна няма палеагеномаў лужыцкай і паморскай археалагічных культур, таму некаторыя высновы і гучныя лічбы ў артыкуле насамрэч паказваюць не поўную карціну. 

«Высновы аб замяшчэнні славянамі папярэдняга насельніцтва Польшчы прыкладна на 93% тычацца толькі культур германскага кола (перадусім готаў), якія практыкавалі інгумацыі. Якім быў генетычны профіль тых, хто прынёс зарубінецкую культуру на Палессе, мы па-ранейшаму не ведаем».

Каментары15

  • радзіма ўсіх Балтаў — Поўдзень Беларусі таксама
    07.09.2025
    радзіма ўсіх Балтаў — Поўдзень Беларусі таксама , Славяне штурхнулі Балтаў на поўнач , а Балты да гэтага штурхнулі Фіна - Эстонцаў ў тым самым напрамку . Дрыгва наша, як i Алтай ці Арабійская паўвыспа- цудоўная глеба дзеля утварэння новых народаў.
  • Жвір
    07.09.2025
    Вынік палеагенетычных дасьледваньняў дае 70 адсоткаў (глядзі мапу) з усходу (магілёўшчына) й поўдня Беларусі, і 30 адсоткаў з басейнаў рэк П.Буг/Днестр. І генетычны профіль як раз і вядомы, ён лёг у аснову вынікаў дасьледваньня. А Генетычны ж профіль тых, хто прынёс зарубінецкую культуру на Палесьсе, як цьвердзіць навуковец, невядомы... Дык можна меркаваць, што то былі нават мурыны, лінейка шырокая...:)
  • Пра Беларускіх першаславян кажа самы вядомы ў свеце Гісторык, Т. Снайдэр
    07.09.2025
    Жвір, Пра Беларускіх першаславян кажа самы вядомы ў свеце Гісторык, Т. Снайдэр : https://www.youtube.com/watch?v=yd0oWMZVhsI

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА1

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэстоўцы ў Катманду падпалілі рэзідэнцыю прэзідэнта і прэм'ера7

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых17

Карбалевіч: Ад апазіцыі цяпер мала што залежыць, варта рыхтавацца да сыходу Лукашэнкі13

Гімназія Ірыны Абельскай змяніла ўласніка і засакрэціла яго імя2

Гісторык Ігар Мельнікаў выйшаў на волю15

Прэм'ер-міністр Непала падаў у адстаўку2

Лукашэнка загадаў вярнуцца да пахаванай 13 гадоў таму ідэі стварэння фінансава-прамысловых груп4

13-гадовая дзяўчынка хацела ачысціць твар энзімнай пудраю і трапіла ў рэанімацыю1

Былую кіраўніцу піяр-службы МТС асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА1

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць