Грамадства

У Крупках пройдзе этна-фэстываль «Вольнае паветра»

У мястэчку Крупкі Менскай вобласьці адбудзецца фэстываль этнічнай музыкі «Вольнае паветра». Ягоным арганізатарам выступае лідэр гурту Pete Paff Піт Паўлаў пры падтрымцы піўной кампаніі «Баброў». Канцэрт распачнецца а восьмай вечара ў суботу й будзе доўжыцца да трэцяй раніцы нядзелі.

У мястэчку Крупкі Менскай вобласьці адбудзецца фэстываль этнічнай музыкі «Вольнае паветра». Ягоным арганізатарам выступае лідэр гурту Pete Paff Піт Паўлаў пры падтрымцы піўной кампаніі «Баброў». Канцэрт распачнецца а восьмай вечара ў суботу й будзе доўжыцца да трэцяй раніцы нядзелі.

Удзельнікамі фэстывалю будуць такія вядомыя этна-калектывы, як Guda», «Яр», «Тройца», «Палац» ды іншыя. Акрамя таго, удзел у канцэрце возьме габрэйскі калектыў Minsker Kapelier. Араганізатар імпрэзы Піт Паўлаў мяркуе, што фэстываль стане традыцыйным і колькасьць замежных этна-зорак год ад году тут будзе павялічвацца. Мэту запачаткаваньня новай традыцыі спадар Паўлаў патлумачыў гэтак.

(Паўлаў: ) «У нас проста няма фэстываляў. У нас ёсьць толькі прасавецкі «Славянскі базар» і «Маладзечна», дзе тон задаюць расейскія зоркі. А хацелася б, каб усе гэтыя фэстывалі праходзілі з удзелам нашых артыстаў. Нашыя артысты – яны нашыя. А ў якасьці зорак запрашаліся б сапраўдныя, сусьветныя зоркі. І мы будзем працаваць у кірунку павелічэньня зорак».

Паводле спадара Паўлава, «Вольнае паветра» для удзельнікаў і гасьцей будзе такім у літаральным сэнсе слова: сцэнічная пляцоўка фэстывалю разьмесьціцца ва ўрочышчы «Лаўстаўчыныя гнёзды», на беразе ракі «Бобр». Гэта першы этна-фэстываль, які пройдзе па-за межамі сталіцы на адкрытай пляцоўцы. І гэта адна зь нямногіх магчымасьцяў для этна–музыкаў выступіць перад беларускімі гледачамі, кажа адзін з удзельнікаў гурту «Тройца» Юры Паўлоўскі.

(Паўлоўскі: ) «Мы больш выступаем за мяжой, чым у Беларусі, бо няшмат такіх канцэртаў. Трэба шмат грошай, трэба спонсары, якія ня вельмі ахвотна падтрымліваюць такія фэстывалі. Пэўна, папсу лепш слухаюць. І калі такія выпадкі здараюцца, то гэта вельмі прыемна».

Арганізатары заяўляюць, што адной з абавязковых умоваў фэстывалю штогод стане ягонае правядзеньне ў глыбінцы розных рэгіёнаў Беларусі.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі53

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

Абноўлены мост праз Прыпяць у Мазыры засвяціўся ўначы. Яго правяраюць на трываласць1

«Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку6

Беларуская фатографка не разумее, чым беларусаў вабіць Еўропа. Ёй папулярна растлумачылі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі53

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць