Грамадства

«Чалавек быў гатовы на ўсё, каб гэта спынілася». Адвакат — пра «выкрывальныя» відэа

Трэцяга чэрвеня на дзяржаўным тэлебачанні паказалі інтэрв'ю з абвінавачаным па трох крымінальных артыкулах Раманам Пратасевічам, які знаходзіцца пад вартай. Калі ідзе следства і адвакат абвінавачанага знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, Раман распавёў у эфіры дзяржканала дэталі сваёй справы. Інтэрв'ю Пратасевіча выклікала шмат пытанняў і спрэчак. Але за апошні год беларусы бачылі дзясяткі, калі не сотні, падобных відэазапісаў людзей, затрыманых па палітычных справах, з прызнаннямі, тлумачэннямі і каментарамі аб тым, што адбываецца вакол, сваім «удзеле» ў тых ці іншых падзеях. Вось што пра гэта распавёў Tut.by адвакат, які працаваў з беларусамі, затрыманымі пасля выбараў 2020 года.

Фота Надзеі Бужан

Міхаіл Кірылюк, адвакат, пазбаўлены ў Беларусі ліцэнзіі, кажа, што ў сваёй практыцы чуў ад зняволеных сведчанні аб катаваннях.

— Я асабіста ведаю чалавека, якому ў выпадку адмовы ад супрацоўніцтва ў СІЗА ў Беларусі пагражалі групавым згвалтаваннем яго блізкага чалавека. Іншага яго блізкага пагражалі «выпадкова збіць аўтамабілем». І паколькі да моманту пагроз майго падабароннага збівалі, ён цалкам абгрунтавана лічыў гэтую пагрозу рэалістычнай, — кажа адвакат.

Іншы яго падабаронны, застаючыся з адвакатам сам-насам, шэптам паведамляў, што «яго білі суткі запар у спецыяльным гукаізаляваным пакоі», але прасіў абаронцу не выдаваць гэтую інфармацыю, баючыся, што яе апублічванне нашкодзіць.

— Мяркуючы па яго твары, чалавек быў гатовы на ўсё, толькі б тое, што з ім адбывалася, спынілася.

Па словах Міхаіла Кірылюка, следчы заяўляў, што калі чалавек не будзе прызнаваць віну, атрымае замест свайго бягучага абвінавачвання больш цяжкае.

— Пачуўшы такое і разумеючы, што пагроза закрытага суда і турэмнага тэрміну па фальшывым абвінавачванні можа быць рэалізаваная, людзі могуць пагадзіцца на многае, каб аблегчыць сваю долю. Мяркуючы па ўсіх знешніх прыкметах, якія я бачу ў прамове, міміцы, рэакцыях Рамана [Пратасевіча], да яго маглі ўжываць тыя ж самыя метады, — дадае Міхаіл Кірылюк. — Трэба разумець, што катаваннем, згодна з арт.128 КК з'яўляецца не толькі фізічнае ўздзеянне, але і сама пагроза яго прымянення да блізкіх, калі чалавек лічыць гэтую пагрозу рэалістычнай.

З'яўленне ў публічнай прасторы частак допыту зняволеных і інтэрв'ю, разыходзіцца з тым, што адвакаты даюць падпіску аб неразгалошванні і часам не могуць нават паведаміць, дзе знаходзіцца іх падабаронны. Міхаіл Кірылюк адзначае, што «таямніца следства» неабходная для таго, каб, напрыклад, абвінавачаны не перадаў патэнцыйным саўдзельнікам нейкую інфармацыю. Таксама яе ўжываюць для таго, каб выканаць правы пацярпелых, калі гаворка ідзе пра чыёсьці асабістае жыццё, аб палавых злачынствах, злачынствах супраць непаўналетніх.

— Аднак хіба ў справе Пратасевіча і іншых справах мы бачым адпаведнасць выкарыстання гэтай нормы дзеля гэтай мэты? Для мяне відавочна, што норма выкарыстоўваецца з зусім іншай мэтай, якая супярэчыць прынцыпу справядлівага разбору — з мэтай абцяжарыць адвакату аказанне юрыдычнай дапамогі затрыманаму, з мэтай абцяжарыць зносіны родных з затрыманым — і такім чынам, аказаць на яго ціск, — лічыць юрыст.

Каментары

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць