Грамадства

Дырэктара івэнт-агенцтва аштрафавалі на 2175 рублёў за тое, што на арганізаваным ім канцэрце «Пошлай Молі» гледачы скандавалі «Жыве Беларусь!»

8 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска прайшоў суд над дырэктарам івэнт-агенцтва Антонам Сасноўскім, які арганізоўваў канцэрт групы «Пошлая Молі» 26 мая.

На дырэктара склалі пратакол па ч.2 арт. 24.23 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства) згодна з якім, «26 траўня з 19:00 да 22:00 Сасноўскі, парушыў парадак арганізацыі і правядзення канцэрта гурта «Пошлая Молли», падчас якога прысутныя грамадзяне выказвалі свой грамадска-палітычны настрой шляхам выкрыквання лозунгаў «Жыве Беларусь!»».

Відэа «правапарушэння» выявілі супрацоўнікі міліцыі 30 мая ў адным з тг-каналаў, паведамляюць праваабаронцы

Сасноўскі патлумачыў суддзі Аляксандру Рудэнку, што «дадзены інцыдэнт адбыўся падчас канцэртнай паўзы, якая ўзнікла па прычыне тэхнічнай няспраўнасці і ў той час, калі калектыў арганізатараў займаўся ліквідацыяй дадзенай тэхнічнай няспраўнасці, для таго, каб канцэрт змог працягнуцца і арганізаваць бяспеку гледачоў. Выкрыкі лозунгі наведвальнікаў доўжыліся не больш за 30 секунд і ў поўным аб'ёме трапілі на відэа».

Па словах Сасноўскага, за ўсе шэсць гадоў дзейнасці ніколі з гэтым не сутыкаліся і былі цалкам занятыя ліквідацыяй няспраўнасці і не ведалі, як на гэта рэагаваць і якія меры прымаць. Пасля паходу ў РУУС івэнт-агенства атрымала поўныя інструкцыі і рэкамендацыі па ўзаемадзеянні, і наступны канцэрт фірмы, арганізаваны праз тры дні, прайшоў без інцыдэнтаў і ў поўнай адпаведнасці з Законам аб масавых мерапрыемствах і Кодэксам аб культуры.

У выніку, суддзя Рудэнка прызнаў Антона Сасноўскага вінаватым і аштрафаваў на 2175 рублёў (75 базавых велічыняў).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж18

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў2

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ68

Памерла Ірына Яскевіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж18

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць