Культура

26-гадовы рэжысёр першым згадзіўся паставіць у Купалаўскім. Хто ён?

Купалаўскі тэатр анансаваў прэм’еру спектакля «Жаніцьба». Яго паставіць 26-гадовы рэжысёр Данііл Філіповіч.

Данііл Філіповіч

«Жаніцьба» паводле п’есы Мікалая Гогаля — першая паўнавартасная прэм’ера ў Купалаўскім ў гэтым сезоне. Дагэтуль тэатр толькі аднаўляў свае старыя спектаклі: «Паўлінку», «Вечар» і «Чорную панну Нясвіжа».

У кулуарах казалі, што паставіць новыя спектаклі ў Купалаўскім — а таксама заняць пасаду мастацкага кіраўніка — прапаноўвалі многім рэжысёрам, але ўсе адмовіліся.

Мастацкім кіраўніком урэшце стала Вольга Няфёдава, але яна актрыса, таму новых спектакляў так і не з’явілася.

Згадзіўся толькі Філіповіч. Хто ён такі?

Па нацыянальнасці Данііл — азербайджанец. Нарадзіўся ў 1994 годзе. Скончыў Мінскі каледж мастацтваў і Расійскую акадэмію тэатральнага мастацтва. Стварыў тэатр «Адкрытая прастора» і тры гады быў яго кіраўніком.

Да нядаўняга часу Філіповіч працаваў рэжысёрам у Беларускім тэатры юнага гледача, дзе паставіў спектакль «Палёты ўдваіх». Там гучыць паэзія Максіма Багдановіча і Цёткі.

Хадзілі чуткі пра яго новыя пастаноўкі, ды гэтай вясной Данііл нечакана звольніўся з ТЮГа.

Таксама ён ставіў у Палескім тэатры (працуе ў Пінску) і Гомельскім моладзевым тэатры.

Прэм’ера ў Купалаўскім заплавана на канец ліпеня.

З акцёраў, што працавалі ў тэатры да жніўня, на сцэну выйдуць Тамара Міронава, Тамара Нікалаева-Апіёк і Міхаіл Світа.

Астатнія — навічкі.

У якасці мастака над «Жаніцьбай» будзе працаваць Аляксандр Камянец. Да 2017-га ён працаваў у Купалаўскім начальнікам мастацка-бутафорскага цэха, пазней з'яўляўся мастаком цырымоніі адкрыцця і закрыцця кінафестывалю «Лістапад».

«Наша Ніва» папрасіла каментар у Філіповіча. Ён прагледзеў паведамленне ў сацыяльных сетках, але не адказаў на яго.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ёй казалі: «Вы прыдурваецеся?» Золатава расказала пра палітзняволеную Вольгу Чукараву з інсультам, што аслепла ў калоніі1

Маёр з Гродзенскай вобласці скраў у палка амаль мільён рублёў і сеў у турму1

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні26

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць