Грамадства

Студэнта пільнавалі каля інтэрната за дзень да абароны дыплома. Затрымалі і далі 15 сутак

Студэнта БНТУ Сяргея Верамеюка затрымалі за дзень да абароны дыплома. Хлопец прыехаў у Мінск, каб скончыць універсітэт, а ў выніку патрапіў за краты на 15 сутак.

Сяргею 23 гады, ён вучыцца на інжынера і сканчвае апошні курс. Займаецца музыкай — запісвае песні па-беларуску. 

Фота з сацыяльных сетак

Хлопца затрымалі 14 чэрвеня ў 11:20. Ён толькі прыехаў з дома з Брэста, дабіраўся з вакзала да інтэрната. На наступны дзень у яго мусіла быць абарона дыплома, і ён хацеў падрыхтавацца. Каля ўвахода ў інтэрнат яго спынілі двое ў масках і кепках. Прадставіліся міліцыянтамі, папрасілі прайсці з імі ў машыну. Сяргей толькі спытаў: «А вы мяне вернеце?» 

Не вярнулі. Хлопца адвезлі ў Савецкае РУУС, а пасля — на Акрэсціна.

«Мы доўга не ведалі, за што яго затрымалі. Чакалі, што суд будзе яшчэ ў аўторак, дзяжурылі ў судзе. Але пасяджэнне паставілі на сёння. Час паведамілі за 10 хвілін да пачатку, а спісы павесілі за 5 хвілін», — распавёў «Нашай Ніве» сябра Сяргея.

На хлопца склалі пратакол за «непадпарадкаванне» (артыкул 24.3 КаАП). Напісалі, што калі яго затрымалі для ўстанаўлення асобы, то ён «стаў упірацца нагамі ў зямлю, хапацца за дзверы аўтамабіля».

Сведка-міліцыянт на судзе казаў, што нібыта раней па тым адрасе было здзейснена злачынства, таму яны разам з ГУБАЗіКам правяралі падазроных асоб. Студэнт прыцягнуў увагу, бо ішоў з торбай. Яны яго спынілі, каб праверыць, ці прыцягваўся раней да адказнасці, ці быў у вышуку.

Сяргей тлумачыў, што ніякага непадпарадкавання не было, ён спакойна прайшоў з супрацоўнікамі. 

«Я прыехаў, каб абараніць дыплом і з’ехаць дадому есці маміны катлеты, адпрацоўваць два гады», — казаў хлопец падчас пасяджэння.

Суддзя Марына Фёдарава выслухала ўсё і вынесла пакаранне ў 15 сутак.

Дагэтуль Сяргея затрымлівалі на 25 сакавіка. Ён праважаў дзяўчыну на праспекце Незалежнасці. Тады яму далі 15 сутак — частку з іх ён правёў на Акрэсціна, частку ў Жодзіне.

Сям’я спыталася ў дэканаце, ці зможа Сяргей абараніць дыплом пасля вызвалення. Там паабяцалі што-небудзь прыдумаць. Горшы варыянт — прыйсці на абарону праз год.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»19

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Усе навіны →
Усе навіны

Фільм «Господин Никто против Путина» абурае нават антываенных расіян. Долін патлумачыў чаму10

«Доўгія спіцы ляжаць на дарозе. Могуць і ў шыны прыляцець». Кіроўцы гадаюць, што гэта1

МНС напярэдадні Дня роднай мовы зрабіла беларускамоўным цэлы тыдзень6

На Вілейскім вадасховішчы два рыбакі атруціліся ў намёце чадным газам2

У Латвіі прыбяруць з дарожных знакаў назвы беларускіх гарадоў. Не шкада і 120 тысяч еўра48

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»1

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай4

Новае пакаленне гендырэктараў: моладзь і далёка не «крэпкія хазяйсцвеннікі» масава ўзначальваюць трыльённыя бізнэсы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»19

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць