Эканоміка

Транзіт газу праз Беларусь найхутчэй што спыніцца з восені

Мінск страціць сотні мільёнаў даляраў даходу штогод. І прычына не ў санкцыях.

Асноўныя магутнасці польскага ўчастка магістральнага трубаправода «Ямал — Еўропа», па якім ажыццяўляецца транзіт расійскага газу ў Еўропу, на будучы год не былі зарэзерваваныя на аўкцыёне, піша ТАСС.

Так, аўкцыён на магутнасці трубаправода, які адбыўся ў панядзелак, на 2022 газавы год (1 кастрычніка 2021 года — 1 кастрычніка 2022 года) не завяршыўся рэзервацыяй магутнасцяў. 34,071 млн кВт г, прапанаваныя на ўваход у польскую газатранспартную сістэму ў пункце «Кандраткі», пакуль што аказаліся незапатрабаваныя.

На аўкцыённай платформе ў панядзелак прапаноўваліся таксама магутнасці трубаправода на перспектыву да 2026 года. Па выніках цяперашніх таргоў магутнасці пасля 1 кастрычніка 2022 года таксама забраніраваны не былі.

Перыяд дзеяння доўгатэрміновага пагаднення паміж Масквой і Варшавай аб транзіце газу з Расіі на захад па польскім участку трубаправода «Ямал — Еўропа» скончыўся 17 мая 2020 года. Цяпер пастаўкі ажыццяўляюцца на аснове таргоў, якія праводзяцца Gaz-System. На мінулы год на гадавым аўкцыёне магутнасці польскага ўчастка гэтага газаправода былі зарэзерваваныя прыкладна на 90%.

Газаправод «Ямал-Еўропа» прапускной здольнасцю каля 33 млрд кубаметраў у год праходзіць па тэрыторыі Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі. Цяпер уласнікам польскага ўчастка трубы з'яўляецца кампанія EuRoPol GAZ («Европол газ») — сумеснае прадпрыемства «Газпрома» і польскай PGNiG, якія трымаюць па 48% акцый. Пры гэтым аператарам участка трубы, як і ўсёй газатранспартнай сістэмы Польшчы, з'яўляецца Gaz-System.

Да гэтага года «Ямал-Еўропа» быў загружаны на поўную катушку, бо «Газпраму» было выгадней пасылаць блакітнае паліва праз Беларусь, а не праз Украіну. «Газпрам трансгаз Беларусь» на 100% належыць расійскай кампаніі, а таму тарыфы на прапампоўку газу праз нашу краіну мінімальныя.

Планаванае зніжэнне транзіту праз Беларусь звязана з хуткім пускам новага газаправода па дне Балтыйскага мора «Паўночны паток — 2». ЗША вычарпалі магчымасці далей блакаваць яго будаўніцтва.

Пасылаць газ па «Паўночных патоках» выгадней, бо не трэба плаціць краінам-транзіцёркам.

Чаму ж Масква плануе скараціць прапампоўку праз Беларусь, а не праз Украіну? Матывы тут могуць быць два.

На сёння ў «Газпрама» кантракт з Украінай заключаны па прынцыпе «пампуй або плаці». Гэта значыць, нават калі «Газпрам» знізіць транзіт праз Украіну, ён павінен будзе аплаціць закантрактаваныя аб'ёмы.

Такі кантракт з Украінай пяцігадовы, ён заканчваецца ў канцы 2024 года.

Па-другое, Польшча не працягнула кантракт на пастаўкі газу «Газпрамам» пасля 2022 года.

Больш за тое, еўрапейскія палітыкі не выключалі забароны транзіту газу праз Беларусь, калі Мінск будзе працягваць цяперашнюю палітыку: Еўропа расцэньвае многія крокі цяперашняга беларускага кіраўніцтва як варожыя, асуджае парушэнні правоў чалавека, баіцца ператварэння нашай краіны ў Паўночную Карэю ў цэнтры Еўропы і нарастання расійскага кантролю над Беларуссю. 

Як бы там ні было, калі аб'ёмы прапампоўвання газу праз Беларусь знізяцца, наша краіна страціць значныя падатковыя паступленні. Беларускі бюджэт можа недалічыцца як мінімум каля 250—300 млн даляраў у год. 

Пакуль ні беларускія, ні расійскія ўлады не прагаворвалі, ці мае Масква намер кампенсаваць Мінску гэтыя страты ў выпадку, калі скарачэнне транзіту сапраўды адбудзецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць4

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

Расіянку-іпэшніцу, якая пераехала ў Слонім, у Беларусі прызналі дармаедкай5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б70

Бабарыка выбачыўся за свае словы пра Краўцова і сказаў, што яго маглі няправільна зразумець13

«Слава жыве тры месяцы?» Той самы Ігар з Threads, які ішоў бухім дадому, даў вялікае інтэрв'ю4

Кароны з кардону і какошнікі, але зусім не тыя. Як беларускія сялянкі пераймалі княгінь на вяселлі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць4

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць